28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Шындлер: Многія не маглі паверыць, што Пуцін забіў польскага прэзідэнта

14
Джон Шындлер: Многія не маглі паверыць, што Пуцін забіў польскага прэзідэнта
ДЖОН ШЫНДЛЕР

Былы аналітык амерыканскай выведкі заявіў, што існуюць довады датычнасці РФ да Смаленскай катастрофы.

«Польшча заслугоўвае ведаць праўду пра тое, што на самой справе адбылося 10 красавіка 2010 года», - піша на старонках партала observer.com экспэрт у пытаннях бяспекі, экс-супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША і афіцэр контрразведкі Джон Р. Шындлер, паведамляе «Радыё Польшча».

У сваёй публікацыі ён разважае пра трагедыю 10 красавіка 2010 года недалёка ад Смаленска. Між ішым, экспэрт каментуе пытанні працы спецслужбаў. Ён перакананы, што разведка заходніх краін вельмі добра ведала пра тое, што на самой справе адбылося недалёка ад Смаленска.

«Спецслужбы першапачаткова мелі вялікія сумневы ў «афіцыйнай» версіі падзей у Смаленску.

Прадстаўнікі амерыканскай выведкі таксама казалі мне, што амерыканскія шпіёны, як і Варшава, першапачаткова ведалі, што расейцы хлусяць пра катастрофу. Імаверна, нямецкая разведка таксама ведае «брудную» праўду», - піша ён.

Шындлер піша пра тое, што пасля катастрофы многія асобы не маглі паверыць у тое, што Уладзімір Пуцін забіў польскага прэзідэнта.

«Але на працягу васьмі гадоў пасля катастрофы Расея паспела анэксаваць Крым і напасці на ўсход Украіны. (...) З цяперашняй перспектывы, дзеянні таямніцай, смертаноснай расейскай рукі ў справе Смаленска не лічацца малаверагоднымі», - піша Джон Р. Шындлер.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках