24 красавiка 2024, Серада, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША: РФ хоча паставіць на дне Балтыйскага мора «праслухоўванне»

13
ЗША: РФ хоча паставіць на дне Балтыйскага мора «праслухоўванне»

Прылады для праслухоўвання могуць быць устаноўленыя на трубаправодзе «Паўночная плынь-2».

Злучаныя Штаты гатовыя ўвесці санкцыі супраць расейскага газаправода «Паўночная плынь-2». У Вашынгтоне сцвярджаюць, што праект узмоцніць залежнасць Еўропы ад Расеі і створыць праблемы бяспекі. Між іншым, на думку амерыканцаў, Расея можа размясціць па маршруце трубаправода акустычныя прылады для назірання. Гэтыя сістэмы могуць, напрыклад, выкарыстоўвацца для выяўлення падводных лодак.

Агенцтва Bloomberg (пераклад - belsat.eu) паведамляе, што санкцыі могуць быць ужытыя ў рамках закона «Аб супрацьдзеянні супраціўнікам Амерыкі», які прынялі летась у жніўні.

«Паўночная плынь-2» - трубаправод, па якім расейскі газ будзе паступаць у Заходнюю Еўропу не праз Беларусь і Украіну, а па дне Балтыйскага мора. Адзіны акцыянер праекта - расейская дзяржаўная карпарацыя «Газпрам». Кошт будаўніцтва газаправода складае $9,5 млрд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках