19 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць увесці электронныя працоўныя кніжкі

14
У Беларусі хочуць увесці электронныя працоўныя кніжкі

Такая аўтаматызацыя, са слоў міністра працы, неабходная для абнаўлення базы «дармаедаў».

У Беларусі вывучаецца пытанне пераходу на электронныя працоўныя кніжкі, паведаміла сёння журналістам міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА.

«Мы адпрацоўваем сёння пытанне, вывучаем, як пераходзіць на электронныя працоўныя кніжкі», - паінфармавала міністарка.

Адным з крокаў да гэтага стане рэгулярнае абнаўленне базы звестак працаздольных непрацоўных грамадзян, дадала яна.

Такая аўтаматызацыя, са слоў Ірыны Касцевіч, закліканая спрасціць жыццё грамадзян.

Як прыклад можна прывесці прынцып, па якім будуць збірацца звесткі пра беларусаў, якія працуюць за мяжой. Іх будуць адносіць да занятых у эканоміцы на падставе апавяшчэнняў, якія людзі змогуць адпраўляць анлайн. Міністарка патлумачыла, што зрабіць гэта можна будзе на адпаведных сайтах. У якасці пацвярджальных дакументаў плануецца прадугледзець працоўную дамову, даведку аб заробку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках