28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін даручыў запусціць серыйную вытворчасць джыпаў і седанаў «Картэж»

18
Пуцін даручыў запусціць серыйную вытворчасць джыпаў і седанаў «Картэж»

У рамках праекта «Картэж» будуць створаны лімузін, седан, пазадарожнік і мінівэн.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком «Растэха» Сяргеем Чэмезавым прапанаваў наладзіць серыйную вытворчасць джыпаў і седанаў праекта «Картэж». На сустрэчы ў Сочы кіраўнік дзяржкарпарацыі прадстаўляў прэзідэнту РФ справаздачу аб працы «Растэха» за 2017 год, паведамляе РБК.

«Трэба наладзіць нармальную вытворчасць джыпаў і седанаў і пусціць іх у масавую вытворчасць», - сказаў прэзідэнт РФ (цытата паводле ТАСС). Ён выказаў надзею, што такія аўто змогуць сабе дазволіць не толькі багатыя расейцы, але і людзі з любым дастаткам. «Мікрааўтобусы [у лінейцы «Картэж»] добрыя, можна будзе выкарыстоўваць для сем'яў з дзецьмі», - дадаў Пуцін.

Кажучы пра сваё ўражанні аб лімузіне праекта «Картэж», які выкарыстоўваўся падчас інаўгурацыі, Пуцін сказаў: «Добры». Чэмезаў паведаміў прэзідэнту РФ, што яму паступае шмат званкоў ад багатых людзей, якія хацелі б набыць такія ж лімузіны. Пуцін станоўча паставіўся да таго, каб і гэты аўтамабіль быў пушчаны ў серыйную вытворчасць, адзначае агенцтва.

У рамках праекта «Картэж» будуць створаныя лімузін, седан, пазадарожнік і мінівэн. У Міністэрстве гандлю і прамысловасці раней заявілі, што ўжо да восені 2018 года з'явіцца магчымасць замовіць аўтамабілі праекта «Картэж». В.а. міністра гандлю і прамысловасці Дзяніс Мантураў казаў, што кошт серыйных аўтамабіляў праекта «Картэж» складзе больш за 10 млн руб.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках