24 красавiка 2024, Серада, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Лукашэнку трэба быць сціплейшым

26
Эканаміст: Лукашэнку трэба быць сціплейшым

Праз пражэкты дыктатара Беларусь можа страціць багацце яшчэ на $1,4 мільярда.

Правадыр Беларусі выступіў не толькі за мадэрнізацыю «Гродна-Азота», але і за будаўніцтва новага азотнага камбіната, паведамляе udf.by.

Са слоў старшыні канцэрна «Белнафтахіма» Ігара Ляшэні, новы камбінат каштавацьме больш як $1 млрд, а глыбокая мадэрнізацыі «Гродна-Азота» пацягне на $400 млн. Ці акупяцца ўкладзеныя грошы?

Эканаміст Барыс Жаліба здзіўлены пастановай Аляксандра Лукашэнкі. Яму далі на выбар два варыянты: або праводзіць глыбокую мадэрнізацыю «Гродна-Азота» або будаваць новы камбінат.

«А ён абраў трэці: і мадэрнізацыю правядзём, і новы камбінат пабудуем. Я не экспэрт у азотных угнаеннях, але, напэўна, трэба быць сціплейшым. Лепш верабей у руцэ, чым голуб на страсе. Тым больш, як вынікае са слоў Лукашэнкі, пакуль незразумела, каму мы будзем прадаваць гэтыя ўгнаенні», - сказаў эканаміст.

Барыс Жаліба дадаў, што на гэтым паслізнуліся пры мадэрнізацыі цэментных заводаў. Улады разлічвалі на расейскі рынак, але там паралельна адкрылі свае новыя вытворчасці, прычым кошт тавараў беларускіх заводаў стаўся не канкурэнтаздольным. У выніку давялося цэмент і бетон накіраваць на будаўніцтва МКАД-2.

Аналагічная сітуацыя з мадэрнізацыяй у дрэваапрацоўцы. Большасць з 9 прадпрыемстваў, якія «Банк развіцця» ўзяў на буксір, застаюцца стратнымі.

«Заганная самая сістэма цэнтралізаваных мерапрыемстваў мадэрнізацыі. Бяруць бюджэтныя грошы, канвертуюць іх у валюту, і кажуць дырэктару: вось табе мільёны, асвойвай і паспрабуй толькі не асвоіць. Усё робіцца з-пад палкі. А прадпрыемства павінна быць самастойным. У яго павінны быць ўласнікі, якія ўсё пралічваюць, рызыкуючы сваёй кішэняй», - адзначыў Барыс Жаліба.

Ён таксама звярнуў увагу: нягледзячы на ўсе хібы падчас папярэдніх мадэрнізацый ва ўрадзе застаюцца працаваць усе тыя ж чыноўнікі. Дык чаму гэтым разам вынік павінен быць іншым?

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках