25 красавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміла Лапко: Буду галадаць, пакуль не прыйдзе адказ з адміністрацыі Лукашэнкі

2
Людміла Лапко: Буду галадаць, пакуль не прыйдзе адказ з адміністрацыі Лукашэнкі
ЛЮДМІЛА ЛАПКО

У Лідзе доўжыцца галадоўка з патрабаваннем перагледзець артыкул 328.

У Лідзе далей галадаюць Людміла Лапко і Алена Мікалюк. Іх сыны асуджаны на падставе артыкула 328. Маці патрабуюць перагляду спраў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Лапко галадае ўжо 8-ы дзень: «Я пачынала галадоўку разам з актывісткамі «Маці 328». Але праз тое, што была прынятая пастанова спыніць галадоўку, я напісала зварот да Лукашэнкі і папрасілі дапамагчы разабрацца са справай майго сына. Я буду галадаць, пакуль не прыйдзе адказ з адміністрацыі Лукашэнкі».

Між тым, іншыя актывісткі «Руху маці 328» выйшлі з галадоўкі. У тым ліку таму, што адное з іх патрабаванняў выкананае. Саўмін накіраваў у «палату прадстаўнікоў» законапраект аб змяненні наркатычнага артыкула. Адказнасць за распаўсюд наркотыкаў можа быць зменшаная.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках