20 красавiка 2024, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кастусь Жукоўскі: З намі змагацца - як неба фарбаваць

2
Кастусь Жукоўскі: З намі змагацца - як неба фарбаваць
КАСТУСЬ ЖУКОЎСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Улады спужаліся незалежнага журналіста з Гомеля.

Гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі распавёў «Радыё Свабода», што атрымаў з міліцыі ўжо пятую за тыдзень позву.

Апошняя на сёння позва - выклік у якасці асобы, супраць якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле неназванай адміністрацыйнай справы. Канстанціна Жукоўскага таксама выклікаюць для складання пратаколу праваахоўнікі Гомеля, Калінкавічаў, Кармы, Лоева; да яго ёсць прэтэнзіі ваенкамату - тэрмінова выклікалі на зборы.

Папярэднія працэсы супраць Жукоўскага вяліся пераважна паводле арт 22.9 КоАП - за «парушэнне заканадаўства аб СМІ». Жукоўскі, які супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат» у якасці фрылансера, стаў адным з рэкардсменам Беларусі паводле «журналісцкіх» штрафаў. У гэтым годзе з ім за першае месца «спаборнічаў» глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач. Сума штрафаў Жукоўскага ўжо перасягнула 2 тысячы рублёў, у тым ліку яго штрафавалі за відэа «распівання ліманаду» з сябрам.

Як распавёў Жукоўскі, цяперашнія пяць позваў за тыдзень - наўрад ці супадзенне. Нядаўна ён абвясціў, што больш не збіраецца супрацоўнічаць з «Белсатам», таму дапускае, што яго хочуць «дабіць» штрафамі.

«Але ж гэта немагчыма: нас дабіваць, што неба фарбаваць, - заяўляе Жукоўскі. - Пра «Белсат» у мяне толькі добрыя ўспаміны: калі ездзілі з калегамі, бачыў, што прыносім карысць. Былі нюансы, асаблівасці краіны з дыктатурай, што людзей, якія давалі каментары, звальнялі... Гэта было сумным.

Але я буду працягваць сваю журналісцкую працу, ёсць дамовы з людзьмі, якія мяне падтрымаюць. Гэта мяне не спыняе, ды і сыход з «Белсату» - гэта не таму, што мяне зламалі. Проста колькі можна фінансаваць рэжым? Цяпер нічога не зменіцца, буду далей працаваць, буду больш ездзіць, гаварыць тое, што ёсць напраўду».

Жукоўскі адзначае, што на суды звязаныя з «журналісцкімі» працэсамі трэба хадзіць, хай шанцы пазбегнуць штрафу вельмі малыя. Ён разважае: хоць сістэма «ганебная», але «суддзі таксама людзі», сваё меркаванне да іх можна данесці, «займацца асветай», яны могуць даць меншы штраф.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках