19 сакавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стаяць паджылыя людзі і клянуць апошнімі словамі Лукашэнку»

33
«Стаяць паджылыя людзі і клянуць апошнімі словамі Лукашэнку»

Чым жыве Аршанскі раён.

Вясной мінулага года Лукашэнка даручыў «падняць з руін і попелу» населеныя пункты Барань, Балбасава і Воршу. Журналісты «Салідарнасці» праверылі, чым жыве рэгіён праз год.

ВІД НА ОРШУ З БОКУ КРАПІВЕНСКАГА ПОЛЯ
ФОТА: GAZETABY.COM

Горад, дзе пражывае 115 тысяч чалавек, вонкава не падобны да населенага пункта, які неабходна аднаўляць з руін. Зрэшты, гэтая сітуацыя даволі тыповая для Беларусі: чысцюткі цэнтр горада выглядае лепш, чым мясцовыя жыхары. Тут, як і ва ўсёй краіне, незадаволеныя заробкамі.

– 250-350 рублёў – хіба гэта заробак? Многія сем'і жывуць толькі за кошт таго, што мужчыны ездзяць на заробкі ў суседнюю Расею. Хоць там плацяць ужо не так, як раней, але ў нас яшчэ горш. На закупы ездзяць у Смаленск – збіраюць грошы на аўтобус, бо там танней, – распавядае мясцовы жыхар Генадзь Шэпелеў.

ФОТА: GAZETABY.COM
У ВОРШЫ РУЙНУЮЦЬ БУДЫНАК БЫЛОГА ПІЎЗАВОДА
ФОТА: GAZETABY.COM
ФОТА: GAZETABY.COM
ФОТА: GAZETABY.COM

Год таму распрацавалі праект «мадэрнізацыі» Інструментальнага завода, які, са слоў яго кіраўніцтва, затрымаўся ў 70-х. На гэтыя мэты меркавалася накіраваць амаль 60 млн даляраў. Працягваюць укладвацца грошы і ў Аршанскі льнокамбінат. У «мадэрнізацыю» прадпрыемства ўжо ўклалі амаль 140 млн даляраў.

ФОТА: GAZETABY.COM
ФОТА: GAZETABY.COM

Зрэшты, не ўсе ў горадзе ўпэўненыя ў светлай будучыні льнокамбіната. Лукашэнка амаль 20 гадоў «падымае» прадпрыемствы, «але ўсё ніяк падняць не можа», адзначаюць у Воршы.

Барань і Балбасава: «Аднаўленне з руін? Яшчэ не пачыналі»

ФОТА: GAZETABY.COM

У 11-тысячнай Барані дыктатар пабываў год таму, наведаўшы на Вялікдзень мясцовую царкву. Перамены ў вочы не кідаюцца. Апошнія навіны з горадаўтваральнага ААТ «Тэхніка сувязі» (за СССР гэта быў рэжымны завод «Чырвоны Кастрычнік») супярэчлівыя. У верасні мінулага года Дзяржкантроль выявіў на прадпрыемстве прыпіскі прадукцыі на суму 120 100 рублёў.

УСЕ ДАРОГІ ВЯДУЦЬ У АЛЕКСАНДРЫЮ
ФОТА: GAZETABY.COM

У лістападзе прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў наведаў завод, дзе абмеркаваў магчымасць рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. На пачатак гэтага года на прадпрыемстве былі чатыры вакансіі з сярэднім заробкам 500 рублёў.

ФОТА: GAZETABY.COM

Не адчулі перамен і ў гарадскім паселішчы Балбасава.

– Аднавілі нашае паселішча з руін? Яшчэ не пачыналі! – кажуць мясцовыя жыхары. Затым паказваюць у бок: «Вось толькі прыпынак зрабілі новы».

ФОТА: GAZETABY.COM

Большасць мясцовых жыхароў так ці інакш звязаныя з Аршанскім авіярамонтным заводам, якія знаходзіцца тут. Але прадпрыемства апошнім часам перажывае цяжкія часы.

Пасля таго як самалёт украінскага бізнэсоўцы Вячаслава Багуслаева не выпусцілі з аэрадрома ў Балбасаве, ПАО «Матор Січ» заявіла аб гатоўнасці вярнуць акцыі авіярамонтнага завода беларускім уладам. Нагадаем, нядаўна на яго кіраўніцтва завялі крымінальную справу.

ФОТА: GAZETABY.COM

«Многія ездзілі на працу ў Маскву, набраліся там рознай дурасці»

Праграма сацыяльна-эканамічнай перазагрузкі Аршанскага раёна разлічаная да 2020 года. Летам мінулага года Лукашэнка заявіў: «На прыкладзе Воршы мы павінны паказаць, як будзем развіваць рэгіёны». Але мясцовыя жыхары крытычна настроеныя ў дачыненні да ўладаў. Пры камунікацыі з імі становіцца відавочна, што «дармаедскі» пратэст вясны 2017 года ў Воршы не быў выпадковы.

– Людзі вельмі незадаволеныя. Мая цешча далёкая ад палітыкі была, шакаваная тым, што пачула ў чарзе на пошце. Стаяць паджылыя людзі і апошнімі словамі клянуць Лукашэнку! А адзін мужчына нават згадаў яго малодшага сына! І гэта пенсіянеры казалі! – распавёў мясцовы жыхар Генадзь Шэпелеў.

Ад Воршы да мяжы з Расеяй блізу 50 кіламетраў. Напэўна, гэтым тлумачыцца тое, што на вуліцах горада сустракаюцца людзі ў футболках з выявамі Пуціна і сімволікай ЛДПР.

– Прарасейскія настроі тут вельмі моцныя, – кажуць мясцовыя жыхары.

Мастак Алесь Пушкін распавёў пра настроі ў мястэчку Бобр, што за 80 кіламетраў ад Воршы.

НАД ДОМАМ АЛЕСЯ ПУШКІНА Ў БАБРЫ ЛУНАЕ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЦЯГ
ФОТА: GAZETABY.COM

– Многія ездзілі на працу ў Маскву, набраліся там рознай дурасці, – распавёў мастак.

З ягоных слоў, у мясцовай міліцыі з мінулага года ляжыць ягоная заява аб тым, што адзін з суседзяў пры сведках пагражаў падпаліць ягоны дом:

– Так і сказаў: калі Беларусь уступіць у NАТА, тваю хату, Пушкін, першай спалім! Ёсць тут у нас свой Юзік, які з надзеяй чакае на рускія танкі.

Мастак перакананы: прыйдзі сюды Расея, вельмі многія ягоysz землякі ў адзін момант стануць пад расейскі трыкалор. На ягоную думку, ідэя «расейскага свету» дастаткова моцна ўкараніліся ў галовах многіх жыхароў усходняй Беларусі:

– У Крупках процьма машын з георгіеўскімі стужачкамі. І людзі думаюць, што гэта нармальна. У царкве пытаешся: «Навошта вы тут, бацюшка, павесілі Матрону Маскоўскую? Хай яе ў Маскве вешаюць. А давайце выяву нашай святой павесім». А ён лыпае вачыма, не разумее, пра што я. Дваццаць гадоў тлумачу нашаму бацюшку, што тут Беларусь – іншая краіна, што ў нас сваё святыні, што мы – іншыя. Ро

На наступны дзень, нібы ў пацвярджэнне пачутага ад Алеся Пушкіна, на выездзе з Балбасава журналісты ўбачылі расейскі сцяг.

ФОТА: GAZETABY.COM

– Гэта Слава, наш мясцовы жыхар, – патлумачыў сусед.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках