20 красавiка 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ўвёў у дзеянне новыя санкцыі супраць РФ

1
Парашэнка ўвёў у дзеянне новыя санкцыі супраць РФ
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: EPA

Акрамя таго, было падоўжанае дзеянне санкцый, ужытых у папярэднія гады.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне пастановы РНБА пра санкцыі супраць фізічных асоб і кампаній РФ.

Адпаведны ўказ №126/2018 ад 14 траўня апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны 18 траўня.

"Увесці ў дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 2 траўня 2018 года «Аб выкарыстанні і скасаванні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных захадаў (санкцый)», - гаворыцца ва ўказе.

Гэты ўказ уваходзіць у дзеянне з дня яго апублікавання.

Як паведамлялася, 2 траўня РНБА Украіны ўвёў у дзеянне персанальныя эканамічныя і іншыя абмежавальныя захады (санкцыі) у дачыненні да юрыдычных і фізічных асоб, звязаных з расейскай агрэсіяй супраць Украіны, а таксама ў дачыненні да якіх урады ЗША і краін ЕЗ прынялі адпаведныя пастановы.

"Санкцыі ўводзяцца з ініцыятыве Кабінета міністраў Украіны, Службы бяспекі Украіны, Нацыянальнага банка Украіны на тры гады або бестэрмінова ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да расейскай агрэсіі супраць Украіны, да падрыхтоўкі і правядзення незаконнага галасавання ў акупаваным Крыме ў рамках выбараў прэзідэнта РФ, прадстаўнікоў расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Крыме, баевікоў расейскіх узброеных фармаванняў на акупаванай тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей і г.д.», - паведамілі ў РНБА.

У інфармацыі адзначаецца, што таксама санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да інфармацыйнай і кіберагрэсіі супраць нашай краіны, да супрацьпраўных дзеянняў супраць грамадзян Украіны, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Расеі, дэпутатаў Дзяржаўнай думы і чальцоў Савета федэрацыі Федэральнага сходу Расейскай Федэрацыі і г.д.

«Акрамя таго, было падоўжанае дзеянне санкцый, выкарыстаных у папярэднія гады», - дадалі ў РНБА.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках