20 красавiка 2024, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус перавёз у Польшчу кантрабандныя ўгнаенні на $7 мільёнаў

15
Беларус перавёз у Польшчу кантрабандныя ўгнаенні на $7 мільёнаў

Прадукцыя ААТ «Беларуськалій» выдавалася за расейскую.

Ураджэнец Воршы з суўдзельнікамі за два гады незаконна перавёз у Польшчу больш за 12,5 тысяч тон калійных угнаенняў вытворчасці ААТ "Беларуськалій". Паводле дакументаў яны значыліся як расейскія. Шкода склала больш як 3,6 млн рублёў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь выяўлена, што 46-гадовы ўраджэнец Воршы з шасцю змоўшчыкамі ў перыяд са студзеня 2010 года да красавіка 2012 года незаконна перавёз у Польшчу больш за 12,5 тысяч тон мінеральных калійных угнаенняў.

Тавар перавозіўся з падробленымі дакументамі, для чаго выкарыстоўваліся рэквізіты шэрагу падкантрольных фігурантам суб'ектаў гаспадарання на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Для перапраўкі тавару праз мяжу яны падавалі ў мытныя органы дзяржаў - удзельніц мытнага саюза Расеі і Беларусі свядома хлуслівыя звесткі аб тым, што калійныя ўгнаенні вырабленыя расейскімі кампаніямі: ААТ «Уралкалій», ААТ «Сільвініт», ААТ «Новамаскоўска Акцыянерная Кампанія «Азот». Напраўду вывозіліся ўгнаенні вытворчасці ААТ «Беларуськалій».

Усю кантрабанду цяпер ацэньваюць больш як 3,6 мільёна дэнамінаваныя рублёў.

«Блізу 7 млн даляраў [з улікам курсавых розніц на той момант] - такі быў агульны кошт угнаенняў вытворчасці ААТ «Беларуськалій», перавезеных з падробленымі дакументамі ў Польшчу», - адзначылі ў СК.

Галоўнай следчай управай Следчага камітэта ў дачыненні да семярых чальцоў арганізаванай групы распачатая крымінальная справа паводле ч 4 арт 228 (Кантрабанда) Крымінальнага кодэкса. Цяпер ім выстаўленае абвінавачванне і да іх выкарыстаная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Следчымі працягваецца высвятленне абставін учынення супрацьпраўных дзеянняў, а таксама іншых фактаў злачыннай дзейнасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках