28 сакавiка 2024, Чацвер, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е ў выходныя: Заўтра будзе да +24°С

Надвор'е ў выходныя: Заўтра будзе да +24°С

На гэтым тыдні ў Беларусі адзначалася па-летняму няўстойлівае надвор'е.

У многіх раёнах прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі прагрымелі навальніцы. Заўтра пад уплывам франтальных падзелаў яшчэ захаваецца няўстойлівае надвор'е, а ў нядзелю з ростам атмасфернага ціску будзе ў асноўным без ападкаў, але стане халадней. Пра гэта tut.by паведаміў Белгідрамет Мінпрыроды.

19 траўня, у суботу, уночы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе 8... 14°С, максімальная тэмпература удзень у асноўным +16... 21°С, на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +22... 24°С.

У нядзелю, 20 траўня, на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіць уплыў антыцыклон з Заходняй Еўропы, які сфарміраваны ў больш халодным паветры паўночных шырот - стане халадней, асабліва ўначы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўночы ў асобных раёнах Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да +3... 8°С, толькі на паўднёвым усходзе краіны яна не апусціцца ніжэй за +9... 11°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе 14... 21°С.

У панядзелак, 21 траўня, варункі надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе +3... 8°С, удзень пры невялікай воблачнасці паветра прагрэецца да +16... 22°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках