19 красавiка 2024, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Смірнова: Бабруйцы салідарныя з прафзвязам РЭП

Галіна Смірнова: Бабруйцы салідарныя з прафзвязам РЭП
Галіна Смірнова

Жыхары Бабруйска, не толькі актывісты РЭП, занепакоеныя «справай прафзвязаў».

У Бабруйску пададзеныя заяўкі на правядзенне пяці пікетаў: на 1, 2, 3, 4 і 5 чэрвеня. Мэта пікетавання: пратэст супраць рэпрэсій незалежных прафзвязаў у Беларусі з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед лідараў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, піша Praca-by.info.

Бабруйскаму гарадскому выканаўчаму камітэту прапанаваныя на разгляд тры месцы для правядзення пікетаў на выбар: у тым ліку і плошча Перамогі, і стадыён «Славянка».

ГАЛІНА СМІРНОВА НА МІТЫНГУ ЛЯ СТАДЫЁНА «СЛАВЯНКА», КРАСАВІК 2017 ГОДА. ФОТА: «ВЯЧЭРНІ БАБРУЙСК»

- У гэтым выпадку нас задаволіць нават тое месца, якое гарадскія прадстаўнікі ўлады вызначылі для правядзення масавых мерапрыемстваў. Хай не будзе мінакоў, затое праязджае многа аўто ў канцы працоўнага дня. А ў нядзелю людзі вяртаюцца пасля загараднага адпачынку ці працы на лецішчах. Бабруйцы, не толькі РЭПаўцы, не абыякавыя да таго, што адбываецца цяпер у прафзвязе. Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік, вы - нашы лідары! Мы з вамі! - пракаментавала кіраўніца бабруйскага прафзвязу РЭП Галіна Смірнова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках