19 красавiка 2024, Пятніца, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Ляўчук: Сітуацыя выглядае ўжо смешна, парушэнні проста на кожным кроку

3
Алесь Ляўчук: Сітуацыя выглядае ўжо смешна, парушэнні проста на кожным кроку
АЛЕСЬ ЛЯЎЧУК

Незалежны журналіст змагаецца з судовай сістэмай Беларусі.

У Берасці прадаўжаюць судзіць незалежнага журналіста Алеся Леўчука за сюжэт, які быў зняты яшчэ паўгода таму. Цяпер журналіст другім разам спрабуе аспрэчыць вырак Маскоўскага суда Берасця, паведамляе belsat.eu.

Летась «Белсат» паведаміў, што вуліцу Шаўчэнкі ў Берасці адрамантавалі толькі напалову, а ў справаздачы напісалі, што ўсю. Наша здымачная група адправілася туды і зняла рэпартаж. За гэты міліцыянт Раман Трафімук склаў на Алеся Леўчука пратакол за «працу без акрэдытацыі» (арт.22.9 КаАП).

З першага разу міліцыянт не змог правільна аформіць пратакол, а на тое, каб перарабіць, не было часу. Тады Трафімук склаў новы пратакол, але без удзелу і подпісу Леўчука. Нягледзячы на гэта суддзя Маскоўскага раёна Берасця Раман Карабан прысудзіў журналіста да штрафу - 25 базавых адзінак (Br 612,5). Гэты прысуд быў скасаваны Берасцейскім абласным судом 12 красавіка.

Але 25 красавіка Ляўчук атрымаў у «Viber» паведамленне, што яго ў судзе Маскоўскага раёна Берасця будуць судзіць зноўку 4 сакавіка.

«Як толькі я паведаміў «Белсату» пра такі выкліку ў суд, мне даслалі не толькі звычайную класічную папяровую позву, але яшчэ і СМС. Але незаконна выклікаць у суд праз «Viber», таму мой адвакат напісаў скаргі ў пракуратуру і старшыні суда», - кажа Алесь Ляўчук.

У выніку 4 траўня суддзя Маскоўскага раённага суда Раіса Лабачэўская зноў прысудзіла Алесю Леўчуку штраф 25 базавых адзінак (Br 612,5).

«Сёння падаў скаргу ў абласны суд, паспрабую перамагчы яшчэ раз. Гэтая сітуацыя выглядае ўжо камічна, парушэнні проста на кожным кроку. Але галоўнае ў тым, што дзякуючы гэтаму працэсу гучыць тэма аб выкрадзеным на вуліцы Шаўчэнкі асфальце», - падсумоўвае журналіст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках