24 красавiка 2024, Серада, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяселле прынца Гары і Меган Маркл: онлайн-трансляцыя

19
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл: онлайн-трансляцыя
МЕГАН МАРКЛ І ПРЫНЦ ГАРЫ
ФОТА: BBC

(абноўлена) Прынц Гары і Меган Маркл абвянчаліся ў царкве ў Віндзар.

У суботу, 19 траўня, у капліцы святога Георгія ў Лондане прайшла цырымонія шлюбу брытанскага прынца Гары і амерыканскай актрысы Меган Маркл, вядомай паводле ролі ў серыяле «Форс-мажоры».

Нявеста, насуперак традыцыі, прайшла праходам капліцы Святога Георгія ў Віндзары адная. Гэта беспрэцэдэнтны крок для нявесты прадстаўніка брытанскай каралеўскай сям'і. Маркл ішла без суправаджэння праходам капліцы, пасля таго, як ля Заходніх Дзвярэй яе сустрэў святар.

Фото: BBC

У першай частцы вясельнага шэсця яе суправаджалі толькі дзяўчаткі - сяброўкі нявесты і хлапчукі - пажы. Прынц Чарльз далучыўся да яе, калі яна дайшла да шэрагу, дзе сядзелі галоўныя каралеўскія госці. Чарльз правёў Маркл да падножжа алтара.

Цырымонія шлюбу пачалася са слоў «Гасподзь, гэта каханне. І кожны, хто любіць, захоўвае ў сваім сэрцы Госпада».

Падчас цырымоніі жаніх і нявеста трымаліся за рукі.

Вясельную сукенку для Меган стварыла брытанская дызайнерка Клэр Уэйт Келер - першы крэатыўны дырэктар-жанчына моднага дома Givenchy.

«Міс Маркл і міс Уэйт Келер разам працавалі над дызайнам. Сукенка з'яўляецца ўзорам мінімалісцкай элегантнасці, характэрнай для дома Givenchy, і майстэрства сусветна знакамітага парыжскага дома моды, заснаванага ў 1952 годзе», - гаворыцца ў паведамленні Кенсінгтонскага палаца.

Нявеста звяла да мінімуму колькасць упрыгожванняў, надаўшы сукенкі з адкрытымі плячыма і доўгай фаце большы акцэнт: іх дапоўнілі толькі дыяментавыя завушніцы-гваздзікі і бранзалет ад Cartier і тыяра з каралеўскай калекцыі 1932 года. Карункавыя кветкі на вэлюме сімвалізуюць кожную з краін Садружнасці нацый.

Сукенкі дзяўчынак - сябровак нявесты таксама створаныя модным домам Givenchy.

Пасля гадзінны службы прынц Гары з жонкай адправіліся ў традыцыйную паездку маладых па горадзе цягам 25 хвілін.

Пасля царквы маладыя прыбудуць у Віндзарскі замак, дзе будзе ўрачысты абед, на які запрошаныя 600 чалавек. Вечарам маладыя адправяцца ў Фрагмор-хаус, размешчаны непадалёк. Гэта загарадная рэзідэнцыя каралеўскай сям'і, дзе збяруцца 200 самых блізкіх сяброў пары.

Пасля шлюбу прынц Гары будзе насіць тытул Ягоная каралеўская вялікасць герцаг Сасекскі, а Меган Маркл - Яе каралеўская вялікасць герцагіня Сасекская.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках