19 красавiка 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жыровічах сваё майстэрства паказалі беларускія рыцары

У Жыровічах сваё майстэрства паказалі беларускія рыцары
ФОТА: «ГАЗЕТА СЛОНIМСКАЯ»

Сярэдневяковы фэст паспрабавалі аднавіць рыцары Менскай і Гарадзенскай харугваў.

Цікавыя рыцарскія баталіі праходзілі 19 траўня на тэрыторыі былога панскага маёнтка падскарбія Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Солтана, што месціцца побач з Жыровічамі ў Слонімскім раёне, піша «Газета Слонiмская»..

Цяпер на тым месцы знаходзіцца заасад, але ў былыя часы, магчыма, там адбываліся і сярэдневяковыя фэсты

ФОТА: «ГАЗЕТА СЛОНIМСКАЯ»

Такі фэст паспрабавалі аднавіць рыцары Менскай і Гарадзенскай харугваў. Асноўнай часткай сярэднявечнага свята сталі рыцарскія баі, стрэлы лучнікаў і знаёмства наведвальнікаў з экіпіроўкай воінаў тых далёкіх часоў. Было цікава як дзецям, так і дарослым.

У праграме таксама была музыка, пад якую можна было патанчыць і пакаштаваць пачастункі. Напрыклад, гасцям даспадобы прыйшлася юшка, якую варылі там жа, на месцы, на вогнішчы.

Адзін з арганізатараў гэтага свята, валанцёр Аляксандр Крот, у канцы заўважыў, што ён і яго аднадумцы спадзяюцца, што такія фэсты стануць у Жыровічах традыцыйнымі і цікавымі як для мясцовых жыхароў, так і гасцей.

Ён уважае, што праводзіць такія святы на месцы былой сядзібы памешчыка Солтана напярэдадні вялікага свята - Дня з'яўлення Жыровіцкага абраза Божай Маці, які адзначаецца 20 траўня, - стане добрай хрысціянскай традыцыяй. Бо менавіта Аляксандр Солтан ушанаваў Жыровіцкі абраз Божай Маці і быў стваральнікам храма на тым месцы, дзе і было зафіксавана з'яўленне абраза-святыні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках