23 красавiка 2024, aўторак, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «занадта заняты», каб прыняць «Маці 328», якія трымаюць галадоўку

12
Лукашэнка «занадта заняты», каб прыняць «Маці 328», якія трымаюць галадоўку

Актывісткі будуць дамагацца сваіх мэтаў іншымі шляхамі.

19 траўня, на дзясяты дзень галадоўкі, актывісткі руху «Маці 328» з Ліды Людміла Лапко і Алена Мікалаюк атрымалі адказ з адміністрацыі Лукашэнкі. Ён іх не задаволіў, але галадоўку жанчыны наважылі прыпыніць і будуць дамагацца сваіх мэтаў іншымі шляхамі, паведамляе «Радыё Свабода».

«У Лукашэнкі шчыльны графік»

Людміла Лапко пісала ў адміністрацыю Лукашэнкі асабісты зварот і патрабавала сустрэчы з ім.

У лісце яна сцвярджала, што сына асудзілі бяздоказна, а таму і намагала на тым, каб яе прыняў Лукашэнка. Галадоўку яна мела намер трымаць датуль, пакуль ёй не адкажуць у адміністрацыі.

Разам з Людмілай галадала і Алена Мікалаюк, сына якой асудзілі разам з сынам Лапко, і ў яе такія ж патрабаванні. Адказ з адміністрацыі Лукашэнкі Лапко, засмуціў жанчын.

«Мне напісалі, што Лукашэнка не можа мяне прыняць праз шчыльны графік. Маўляў, паводле перагляду справы вашага сына звяртайцеся ў адпаведныя інстанцыі», - распавяла Лапко. - «Але ж я ўважаю, што гэта чарговая адпіска, якіх у мяне ўжо мноства, яны напісаныя казённай мовай нібы пад капірку. Камусьці выгадна хаваць праўду...», - кажа актывістка руху «Маці 328».

«Спыніла галадоўку і разумею, што нікому са сваімі праблемамі не патрэбная»

Са cлоў Лапко, яна чарговым разам пераканалася, што яе праблемы застаюцца надалей толькі яе, бо чыноўнікі, як заўважае Лапко, маюць сваю праўду.

«Я спыняю сёння галадоўку, бо бачу, што нічога не дамаглася і ніхто нават не настроены мне дапамагчы, а яшчэ трохі - і можна страціць здароўе», - заўважае Людміла.

Ужо з панядзелка яна пачынае зноўку пісаць скаргі ў пракуратуру і Вярхоўны суд з патрабаваннем перагледзець справу яе сына.

«Была надзея, але ўжо няма»

Алена Мікалаюк распавяла, што з самага пачатку прадугледжвала, што чыноўнікі нічога новага не напішуць, праўда, з яе слоў, надзея нейкая цяплілася, што хоць справы іхніх сыноў перададуць на перагляд.

«Цяпер атрымалася, што нібыта ўсё дарма. Ды і на здароўі гэта адбілася, і родныя мае пачалі хвалявацца. Я ж і галадала і кожны дзень хадзіла на працу. Яшчэ раз зразумела, што нікому мы не патрэбныя ў нашай краіне», - распавяла Алена.

Яна, як і Лапко, збіраецца зноў пісаць скаргі ў Вярхоўны суд і Генеральную пракуратуру з тым, каб справа сына была перагледжаная. Іншага выйсця жанчыны не бачаць.

27 красавіка прадстаўнікі руху «Маці 328» абвясцілі галадоўку, патрабуючы змякчэння «антынаркатычнага» заканадаўства ў дачыненні да тых, хто ўжываў забароненыя рэчывы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках