18 красавiка 2024, Чацвер, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам танна адпачыць у Паланзе

1
Як беларусам танна адпачыць у Паланзе

Танныя прапановы ў прыватным сектары здзіўляюць.

Афіцыйна курортны сезон у Паланзе адкрываецца 25-27 траўня. У 2017 г. Паланга прыняла 307 000 турыстаў - гэта на 107 000 больш чым у 2016 годзе, піша Delfi.

Паводле звестак Дзяржаўнага дэпартамента турызму, сярод жыхароў Літвы Паланга застаецца папулярным курортам - у 2017 г. у Паланзе адпачывалі 245 000 жыхароў краіны. Колькасць мясцовых турыстаў у 2017 г. у Паланзе павялічылася на 11,5%.

На гэты момант Паланга адначасова можа прыняць 15 000 чалавек. У горадзе дзейнічае 70 гатэляў, паколькі попыт расце, будуюць новыя.

Дырэктарка Палангскага цэнтра турызму Раса Кмітэне сказала, што мясцовым турыстам ужо мала толькі атрымаць начлег і ежу. «Цяпер літоўцаў у Палангу прыцягвае не толькі мора, - сказала суразмоўніца. - Іх цікавяць актыўныя забавы, новыя аб'екты, зручная інфраструктура і прыгожыя месцы адпачынку».

Самы танны начлег у Паланзе (без пасцельнай бялізны, ручнікоў, душа і прыбіральні) гэтым летам можна будзе знайсці і за 5 еўра. Людзі, якім патрэбныя выгоды, у траўні будуць плаціць за самы танны нумар 10-15, у чэрвені - 20-25, у ліпені-жніўні - 35-40 еўра. У гэты кошт уваходзіць і міні-кухня.

«Гэта адносна невысокая плата, за прыстойныя паслугі, калі не займацца ліхаманкавым пошукам самага таннага варыянту», - сказаў прадстаўнік партала Priejuros.it Лаўрынас Шэртвіціс. Ён прагназуе, што сёлета цэны ў прыватным сектары не зменяцца, а якасць будзе вышэйшай.

«Два гады запар надвор'е летам было дрэнным, таму праз з'яўленне новых кватэр і росту канкурэнцыі цэны ў Паланзе знізіліся на 30-40% і сёлета яны могуць падняцца хіба што ў самы разгар сезону - у ліпені і жніўні. Усё будзе залежаць ад надвор'я. У чэрвені кошты застаюцца нізкімі», - сказаў Шэртвіціс.

У прыватным сектары ў Паланзе дамінуюць мясцовыя турысты, а замежнікі складаюць невялікую частку. У сілу геапалітычных прычын на працягу некалькіх апошніх гадоў колькасць турыстаў з Расеі скарацілася - гэта таксама спрыяла зніжэнню коштаў.

Айварас Сабанскас, здае ў арэнду 2, 3, 4 і 5-мясцовыя пакоі, у доме на вул. Басанавічуса сказаў, што мяняць кошты не будзе за выключэннем доўгіх выхадных. Не ў сезон за двухмесны нумар ён просіць 14, а ў разгар сезону - 20 еўра.

Ён заўважыў, што можа сабе дазволіць утрымліваць стабільныя кошты і палепшыць якасць паслуг, бо гэта сямейны бізнэс і ім не трэба наймаць памочнікаў, акрамя таго, яны здаюць у арэнду сваю асабістую ўласнасць.

Сабанскас распавёў, што ён інвесціруе ў пакоі штогод: сёлета ён абнавіў санвузлы, кожныя некалькі гадоў мяняе мэблю, два гады таму купіў новыя тэлевізары, у кожнай пакоі ёсць лядоўня. «Для кліентаў галоўнае - душ і ложак. Дадатковы кошт паслугі складае бесправадны інтэрнэт, лядоўня і тэлевізар», - указаў ён.

Прадстаўнік абшчыны Palangos rūpestėlis Адэліна Сабаляускайтэ сказала, што цяпер пражыванне ў прыватным сектары каштуе вельмі танна.

«Можна знайсці камфортную кватэру побач з морам вельмі танна, - заўважыла яна. - Гэта ад таго, што арэндадаўцы напалоханыя - іх запалохалі два апошнія гады і рост арандаванага жылля. Пакуль мы не назіраем росту коштаў, якасць часам бывае вышэйшая за кошт».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках