28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод загінулых у авіякатастрофе на Кубе 20 святароў

1
Сярод загінулых у авіякатастрофе на Кубе 20 святароў
ФОТА: REUTERS

Усяго ў катастрофе Boeing 737 загінулі 110 чалавек.

Кубінская Рада цэркваў заявіла, што сярод загінулых у авіякатастрофе на Кубе - 20 святароў Евангельскай царквы, паведамляе AP.

- У тым самалёце былі 10 пар пастараў, 20 чалавек, - пацвердзіў Маітэ Кесада, сябра рады.

Група правяла некалькі дзён на сустрэчы ў сталіцы і вярталася дадому і ў храмы ў вобласці Ольгіна.

BBC са спасылкай на міністра транспарту Кубы паведамляе, што ўсяго ў катастрофе загінулі 110 чалавек. На борце было 113 чалавек - 102 кубінцы, 3 турысты, 2 замежных рэзідэнты і 6 сябраў экіпажа. У бальніцы ў крытычным стане знаходзяцца тры жанчыны.

Самалёт Boeing 737 авіякампаніі Cubana de Aviacion разбіўся ў пятніцу. Авіякатастрофа адбылася а 19.08 паводле менскага часу (12.08 паводле мясцовага). Са слоў відавочцаў ў аэрапорце Гаваны, самалёт праз некалькі хвілін пасля ўзлёту ператварыўся ў «велізарны агністы шар». Boeing, які пацярпеў катастрофу, быў узяты ў арэнду ў мексіканскай авіякампаніі, заявіў кіраўнік Карпарацыі грамадзянскай авіяцыі Кубы Раберта Пенья Сампер у інтэрв'ю дзяржаўнай тэлевізіі.

Паведамляецца, што бартавыя самапісцы знойдзеныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках