20 красавiка 2024, Субота, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Канапа плавае»: у Менску пасля залевы затапіла пяціпавярховы дом

1
«Канапа плавае»: у Менску пасля залевы затапіла пяціпавярховы дом

Абяцаны сіноптыкамі пролівень быў, прычым не толькі на вуліцы, але і ў кватэрах менчукоў.

Першая травеньская навальніца, якая бушавала ў пятніцу ўвечары, зблытала планы не толькі шматлікіх аўтамабілістаў, піша onliner.by.

Ад паводкі пацярпела нямала кватэр у пяціпавярхоўцы на Лагойскім тракце, 26. У доме праходзіць капрамонт, і па старой добрай традыцыі падрадчыкі, не чытаючы прагноз надвор'я і не раздумваючы пра будучыню, напярэдадні выходных разабралі дах. Прыступіць да работ па мантажы новага дахавага матэрыялу прафесіяналы (прабачце за «прафесіяналы») запланавалі толькі ў панядзелак. Але абяцаны сіноптыкамі лівень усё ж быў, прычым не толькі на вуліцы, але і ў кватэрах гараджан.

- Напярэдадні выходных падрадчыкі з «Менскпрамбуда» Кастрычніцкага раёна наважылі зняць дах, а ўсе астатнія работы праводзіць ужо на наступным тыдні, - распавядае гаспадар кватэры на пятым паверсе Ігар. - У выніку даслоўна за гадзіну-паўтара вада заліла не толькі ўсе кватэры ў нашым пад'ездзе, але дабралася нават да склепа. Мая кватэра пацярпела больш астатніх - зверху, амаль, не засталося ніякай абароны. Нядзіўна, што праз нейкі час канапа пачала плаваць.

Адразу ж стаў тэлефанаваць ва ўсе датычныя арганізацыі і на ўсе гарачыя лініі. Адказ адзін: зрабіць нічога нельга, бо ўжо непрацоўны час, у панядзелак будзем нешта думаць. У Міністэрстве ЖКГ паабяцалі, што ў суботу прыйдуць людзі і нешта зробяць. Мы разлічвалі, што хаця б тэнт накінуць, але дагэтуль ніхто так і не з'явіўся. Адзіныя, хто адрэагаваў на нашы званкі, - МНС. Прыехалі, паглядзелі, але што яны могуць зрабіць - не палезуць жа дах накрываць.

Электрычнасці ў пад'ездзе няма, плітой таксама страшна карыстацца. Больш за тое, падчас капрамонту ў электрашчытку паспелі памяняць аўтаматы, цяпер давядзецца рабіць гэта яшчэ раз. На шчасце, мне ёсць куды з'ехаць і дзе жыць. Але не ўяўляю, як астатнім людзям: у многіх маленькія дзеці, якім давядзецца начаваць у сырых кватэрах з мокрымі рэчамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках