25 красавiка 2024, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На малой радзіме Анатоля Сыса адбылося свята паэзіі

На малой радзіме Анатоля Сыса адбылося свята паэзіі
ФОТА: «Радыё Рацыя»

Прыхільнікі творчасці паэта сабраліся на фестывалі «Агмень».

Сёлета арганізатары мерапрыемства з «Саюзу беларускіх пісьменнікаў» зрабілі рэбрэндынг фестывалю, які стаў называцца «Агмень» - у гонар адной з кніг Анатоля Сыса, паведамляе «Радыё Рацыя».

ФОТА: «Радыё Рацыя»

На мерапрыемстве прысутнічалі літаратары і прыхільнікі творчасці Анатоля Сыса з некалькіх рэгіёнаў Беларусі і Падляшша.

ФОТА: «Радыё Рацыя»

Бард і пісьменнік Зміцер Бартосік мяркуе камерны фармат свята прымальным, але мяркуе, што асоба Анатоля Сыса заслугоўвае большага ўшанавання:

- Сама фігура Анатоля Сыса патрабуе большага маштабу. Ну што я буду казаць усім зразумелыя ісціны? Гэта адзін з самых галоўных паэтаў 80-х гадоў. Магчыма, самая яркая паэтычная зорка Беларусі 80-х гадоў. Чаму не разумее мясцовы аддзел культуры - я не магу ўлезці да іх у галаву.

ФОТА: «Радыё Рацыя»

Мерапрыемства прайшло ў двары роднай хаты Анатоля Сыса ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна.

ФОТА: «Радыё Рацыя»
ФОТА: «Радыё Рацыя»
ФОТА: «Радыё Рацыя»
ФОТА: «Радыё Рацыя»
ФОТА: «Радыё Рацыя»
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках