29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Мы павінны перашкодзіць Расеі рэстаўраваць «савок»

3
Турчынаў: Мы павінны перашкодзіць Расеі рэстаўраваць «савок»
Аляксандр Турчынаў

Небяспечная інфекцыя таталітарызму падахвочвае Крэмль да імперскага рэваншызму.

Пра гэта Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў напісаў на сваёй старонцы ў "Фейсбуке".

«Сёння мы шануем памяць больш за паўмільёна ўкраінцаў - ахвяр палітычных рэпрэсій таталітарных камуністычных жорнаў, якім для працягу свайго існавання былі неабходныя няспынныя крывавыя ахвярапрынашэнні. І сёння небяспечная інфекцыя таталітарызму падахвочвае крамлёўскіх кіраўнікоў Расеі да імперскага рэваншызму і вайсковай агрэсіі», - заявіў Турчынаў.

Ён дадаў, што з камуністычнага мінулага вярнуўся тэрмін «палітвязні» - у расейскіх турмах і лагерах зноў украінцы - нясхільныя і гордыя патрыёты сваёй дзяржавы.

«Але ўсе пагрозы, агрэсія, правакацыі і тэрор, які спрабуюць развязаць кіраўнікі РФ супраць нашай краіны, асуджаныя на паразу, бо мы вартыя памяці людзей, якія аддалі сваё жыццё за тое, каб на ўкраінскай зямлі ніколі больш не панавала дыктатура», - падкрэсліў сакратар РНБА.

З ягоных слоў, напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў сёй-той з украінскага палітычнага маргіналітэта для павелічэння уласных рэйтынгаў спрабуе пагуляць у «моцную руку», «абмежаванні дэмакратыі» і «жалезны парадак», «не разумеючы, што мільёны расстраляных і закатаваных украінцаў сталі для нас не толькі памяццю, але і нацыянальным імунітэтам супраць таталітарных рэжымаў фюрэраў і дыктатараў розных масцяў».

«Молячыся за нявінна загінулых, мы павінны перашкодзіць планам пятай калоны РФ аб рэстаўрацыі «саўка» і паўтарэння рэпрэсій, і прыкласці ўсе намаганні да вяртання з расейскіх турмаў усіх палітвязняў і вайсковапалонных дадому», - падкрэсліў Турчынаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках