25 красавiка 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вялікі брат»: за менчукамі сочыць больш за тысячу камер

9
«Вялікі брат»: за менчукамі сочыць больш за тысячу камер

Звесткі з камер назірання выкарыстоўваюць тры ведамствы.

Да хмарнай платформы маніторынгу грамадскай бяспекі KIPOD Safe City цяпер падлучана больш за 1000 відэакамер, устаноўленых у метро і на вуліцах горада. Кампанія-распрацоўшчык «Сінезіс» паказала, як гэта працуе, піша citydog.by.

Фото: minsknews.by

Відэакамеры, падлучаныя да KIPOD Safe City, знаходзяцца ў менскім метрапалітэне, выкарыстоўваюцца Міністэрствам абароны, Дзяржаўным мытным камітэтам і Міністэрствам унутраных спраў Беларусі. Звесткі відэаназірання паступаюць у праграму, якая дазваляе знаходзіць людзей па фота, атрымліваць інфармацыю аб корках, аварыях, месцах, дзе быў заўважаны скрадзены аўтамабіль.

ПРАДСТАЎНІК КАМПАНІЙ-РАСПРАЦОЎНІКАЎ ЯЎГЕН БАРАНАЎ
ФОТА: MINSKNEWS.BY

- Цяпер камеры падлучаныя ў тэставым рэжыме. Калі ўсё пройдзе паспяхова, сістэму будуць укараняць паўсюдна, - распавёў CityDog.by прэс-сакратар групы кампаній «Сінезіс» Васіль Ядчанка.

Платформу распрацаваў рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Беларусі кампанія «Сінезіс». Прадстаўнік кампаніі Яўген Баранаў падчас выставы «ТІБО» паказаў, як усё гэта працуе. Ён загрузіў сваю фатаграфію ў праграму, і даслоўна праз пару секунд на экране адлюструецца з дзясятак відэа з яго удзелам, зафіксаваных на гарадскія відэакамеры.

Фото: minsknews.by

Гэтую распрацоўку выкарыстоўваюць у генеральным штабе узброеных сіл, МУС і ФСБ Расеі. У маскоўскім метрапалітэне платформа аб'ядноўвае 7000 відэакамер, у Азербайджане KIPOD дапамагае знайсці людзей і сагнаныя аўтамабілі, а ў Казахстане забяспечвае маніторынг грамадскай бяспекі на чыгуначных вакзалах і ў месцах масавага знаходжання людзей.

Фото: minsknews.by
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках