21 красавiка 2019, Нядзеля, 12:17
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Дзмітрый Варэц чарговым разам стаў чэмпіёнам свету па муай-тай

1

У фінале беларус здабыў перамогу над прадстаўніком Вугоршчыны.

У Мексіцы 20 траўня завяршыўся Чэмпіянат свету ў тайскім боксе. У апошні дзень спаборніцтваў прадстаўнік Гародні Дзмітрый Варэц, які выступае за каманду Беларусі, здолеў у фінале падолець вугорца і ўзяць золата чэмпіянату, піша hrodna.life.

Каб абараніць тытул чэмпіёна свету Дзмітрыю давялося правесці чатыры баі. Традыцыйна гарадзенец біўся ў сваёй катэгорыі 67 кілаграмаў.

У першым паядынку Варэц адолеў амерыканца, накаўтаваўшы яго локцем з развароту. Далей Дзмітрый прайшоў расейскага байца і выйшаў у паўфінал з казахам. І там гарадзенец апынуўся мацнейшым за спаборніка і яго чакаў фінал з вугорцам. У апошні дзень спаборніцтваў Дзмітрый біўся за званне чэмпіёна свету. У фінале па балах Варэц здолеў абысці вугорца і абараніць тытул чэмпіёна свету.

Нагадаем, Дзмітрый і ў 2017 годзе на Чэмпіянаце свету ў Менску перамог у фінальным паядынку. Тады гарадзенец накаўтам падолеў байца з Тайланда і ўзяў залаты медаль.

Усяго на чэмпіянаце свету ў Мексіцы каманда Беларусі здабыла 6 медалёў (шостае агульнакаманднае месца): 2 залатых, 3 срэбныя і 1 бронзавы. А першае агульнакаманднае месца заняла каманда Расеі, у якой на рахунку 22 медалі.