18 чэрвеня 2019, aўторак, 20:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Крык душы берасцейкі: Выходзіць, я знаходжуся за рысай галечы

18

Як выжыць на $91 у месяц?

«Брестская Газета» апублікавала ліст чытачкі:

- Мне хацелася б даведацца, чаму роўная цяпер мінімальная пенсія і пражытачная пенсія і ці ёсць паміж імі адрозненне. Усе кажуць, што мінімальная ўжо больш за 200 рублёў, тады чаму ў мяне пенсія 184 рублі? Выходзіць, я знаходжуся за рысай галечы? Працоўны стаж у мяне - 17 гадоў і 8 месяцаў. Праз дыябет і стэнакардыю я не магла працаваць, але групу інваліднасці мне не далі.

На пенсію я пайшла 4 гады таму, але хочацца даведацца пра пенсію падрабязна. Дык, вось яшчэ што. Майму мужу споўнілася 60 гадоў 30 студзеня 2018. З якога часу ён зможа сысці на пенсію?

Супрацоўнік аддзела сацабароны адказала пенсіянерцы, што існуюць мінімальная працоўная і сацыяльная пенсіі. А вось ці можна на іх пражыць, вызначаць тым, хто іх атрымлівае.

Паняцця «пражытачная пенсія», пра якое вы пытаецеся, не існуе. Ёсць яшчэ сацыяльная пенсія па ўзросце. Яе прызначаюць у выпадку адсутнасці неабходнага страхавога стажу мужчынам з 65 гадоў, жанчынам - з 60. З 1 траўня яе сума складае 103,29 рублі (50% найбольшай велічыні БПМ у сярэднім на душу насельніцтва).

Нагадаем, у Беларусі прыкметна вырасла колькасць тых, хто атрымлівае мінімальную працоўную пенсію. За апошнія 6 гадоў іх колькасць павялічылася амаль у 5 разоў.

Гэта блізу 10% пенсіянераў.