29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка распавёў пра лёс «грошай Януковіча»

2
Пятро Парашэнка распавёў пра лёс «грошай Януковіча»

З рахункаў збеглага прэзідэнта Украіны канфіскавана $1,7 мільярда.

Украіна цяпер выдаткоўвае 6% ВУП на абарону і войска, у тым ліку і дзякуючы ўступленню ў дзеянне закона аб спецканфіскацыі, у рамках якой былі вернутыя скрадзеныя дзяржаўныя сродкі ў часы прэзідэнцтва Віктара Януковіча, паведамляе "Новое Время".

Пра гэта заявіў дзейны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Ён пералічыў фінансавыя дасягненні ад дэцэнтралізацыі. З ягоных слоў, сёлета ўпершыню ў зводным дзяржаўным бюджэце доля мясцовых бюджэтаў складае фактычна палову - 51%.

«Нягледзячы на замежную агрэсію Украіна працягвае рэалізацыю рэформаў і штодня змяняецца - будаўніцтва дарог, рэформа адукацыі, медыцынскай галіны, праект развіцця сельскай медыцыны, будаўніцтва жылля для кантрактнікаў у войску», - адзначыў ён.

У выніку ён заявіў: «Усё гэта рэалізуецца часткова і за кошт вяртання грошай, якія былі скрадзеныя ў народа Украіны групоўкай Януковіча».

Нагадаем, Украіна з моманту ўступлення ў дзеянне закона аб спецканфіскацыі, з рахункаў экс-прэзідэнта Віктара Януковіча і яго атачэння канфіскавала $1,7 млрд.

Паводле звестак генеральнага пракурора Украіны Юрыя Луцэнкі, гэтыя сродкі не належаць фізічнай асобе Віктара Януковіча, а былі незаконна акумуляваныя сябрамі злачыннай групоўкі на чале з ім. Усе грошы захоўваліся на шматлікіх рахунках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках