20 красавiка 2019, Субота, 6:14
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Берасцеец спрабаваў правезці 13 кілаграмаў срэбра праз «зялёны» калідор

8

Металічныя пласціны знайшлі схаванымі ў аўто.

Берасцеец нелегальна вёз праз мяжу 13 кілаграмаў срэбра. Кантрабанду выявілі супрацоўнікі Берасцейскай памежнай групы сумесна з АБЭЗ у пункце пропуску «Макраны», паведамляе БелТА.

50-гадовы мужчына ехаў на мікрааўтобусе і скарыстаўся на мяжы «зялёным» калідорам. Металічныя пласціны знайшлі схаванымі ў аўто.

Срэбра канфіскаванае і накіраванае на экспэртызу. Вызначаецца кошт затрыманага грузу.