19 сакавiка 2024, aўторак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за дзве тысячы фанатаў «Рэала» здаюць квіткі на фінал Лігі чэмпіёнаў

2
Больш за дзве тысячы фанатаў «Рэала» здаюць квіткі на фінал Лігі чэмпіёнаў

Квіткі заўзятары здаюць праз праблемы з лагістыкай і размяшчэннем у Кіеве.

Больш 2,2 тысячы фанаў футбольнага клуба «Рэал» (Мадрыд) здаюць квіткі на фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, які пройдзе ў Кіеве, піша gordonua.com са спасылкай на гішпанскае выданне AS.

Адзначаецца, што для трымальнікаў абанементаў «Рэала» вылучылі 12,8 тысяч білетаў. Многія вяртаюць іх, тлумачачы гэта праблемамі з лагістыкай і размяшчэннем у Кіеве.

Цалкам магчыма, што «Рэал» не зможа цалкам выкарыстаць сваю квоту на квіткі, прагназуе выданне.

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 26 траўня ў Кіеве на НСК «Алімпійскі». У ім згуляюць гішпанскі «Рэал» і ангельскі «Ліверпуль».

Кіеў упершыню ў гісторыі прымае фінальны матч Лігі чэмпіёнаў. Улады чакаюць, што на фінал у сталіцу прыедзе білу 100 тысяч гасцей.

Праз ажыятажны попыт кошт арэнды жылля ў Кіеве на 26 траўня рэзка вырас. Аднапакаёвыя нумары ў гатэлі падняліся ў кошце ў сярэднім да 62 тысяч грн, двухмесныя - да 120 тысяч грн.

Заўзятары «Ліверпуля» заявілі пра намер паскардзіцца ва УЕФА на дарагое жыллё ў Кіеве. Яны падкрэслілі, што большасць з іх - «працоўны клас, а не мільянеры».

Кіяўляне запусцілі флэшмоб для футбольных фанаў з Еўропы, якія хочуць пераначаваць бясплатна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках