19 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Жыгамонт: Беларусы ўжо вяртаюцца да сваёй гісторыі і культуры

1
Юры Жыгамонт: Беларусы ўжо вяртаюцца да сваёй гісторыі і культуры
Юры Жыгамонт
ФОТА: ONLINER.BY

Самы вядомы «дылетант» наведаў Бабруйск.

17 траўня ў тайм-клубе «1387» (вул. Чангарская, д. 54) прайшла сустрэча з Юрыем Жыгамонтам, вядомым тэлевядоўцам і папулярызатарам беларускай гісторыі і культуры, паведамляе babruysk.by.

Нараджэнец Нараўляншчыны, чыё прозвішча азначае «моц агню», апавёў слухачам курсаў «МоваНанова», бабруйчанам і гасцям горада, пра паходжанне свайго знакамітага гарнітура з «Падарожжаў дылетанта», пра акцёрскае мінулае і журналісцкую сучаснасць, падзяліўся разважаннямі пра час і пра сябе.

Юры Жыгамонт адзначыў асаблівую атмасферу Бабруйска, выказаў меркаванне, што беларуская мова не стане адной з «мёртвых» моваў, адзначыў, што беларусы ўжо вяртаюцца да вытокаў, да сваёй гісторыі і культуры, таму што кожны чалавек – гэта «дрэва, урослае каранямі ў родную зямлю, і родная зямля сілкуе яго».

Пасля заканчэння выступу тэлевядоўца адказаў на пытанні гледачоў.

Сустрэча з «дылетантам» была арганізаваная пры спрыянні ўдзельнікаў моўных курсаў «МоваНанова».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках