23 красавiка 2024, aўторак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыйная партыя Македоніі адпрэчыла перайменаванне краіны

2
Апазіцыйная партыя Македоніі адпрэчыла перайменаванне краіны
ФОТА: EPA / UPG

Апазіцыя не падтрымае змену Канстытуцыі, каб змяніць назву Македоніі.

Асноўная апазіцыйная партыя Македоніі нацыяналістычная Унутраная македонская рэвалюцыйная арганізацыя – Дэмакратычная партыя за македонскае нацыянальнае адзінства (УМРА – ДПМНА) выступіла супраць змены назвы краіны на Іліндэнскую Македонію, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

На думку апазіцыі, гэта падрывае перспектывы развязання шматгадовай спрэчкі з Грэцыяй.

Пра тое, што Македонія блізкая да заканчэння спрэчкі з Грэцыяй пра ўласны назоў, заявіў напярэдадні македонскі прэм'ер Горан Заеў пасля сустрэчы са сваім грэцкім калегам Алексісам Цыпрасам. Заеў адзначыў, што краіна можа змяніць назву на Іліндэнскую Македонію.

«Апазіцыя не падтрымае змену Канстытуцыі, каб змяніць канстытуцыйную назву [краіны]», – заявіў пасля сустрэчы з Заевым лідар УМРА – ДПМНА Хрысціян Мікоскі (цытата паводле Reuters).

Прэм'еру Македоніі спатрэбіцца падтрымка галоўнай апазіцыйнай партыі краіны, каб змена назвы ўступіла ў сілу. Цыпрас са свайго боку спрабуе атрымаць палітычную падтрымку гэтага плана ў Грэцыі.

Кааліцыя Заева павінна забяспечыць больш за дзве траціны галасоў у парламенце на 120 месцаў, каб атрымаць падтрымку для канстытуцыйных змяненняў, якія неабходныя для сцвярджэння новай назвы краіны.

Пасля распаду Югаславіі Македонія атрымала незалежнасць і стала называцца Рэспубліка Македонія. Грэцыя настаяла ў ААН, каб краіна была прынятая як Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія. На думку Афінаў, з гэтым назовам Македонія зможа прэтэндаваць на грэцкую правінцыю з аналагічнай назвай. У сувязі з гэтым Грэцыя блакуе ўступленне Македоніі ў Еўразвяз і NATO.

Новая назва Македоніі адсылае да Іліндэнскага паўстання супраць Асманскай імперыі 1903 года 2 жніўня ў дзень Іллі. Гэта галоўнае свята ў Македоніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках