24 красавiка 2024, Серада, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя скароціць ільготы для былых дэпутатаў

2
Фінляндыя скароціць ільготы для былых дэпутатаў

У Фінляндыі пастанавілі адмовіцца ад сістэмы адаптацыйных пенсій.

Спікерка парламента Фінляндыі Паула Рысіка і кіраўнікі ўсіх фракцый, акрамя "Сапраўдных фінаў", пастанавілі адмовіцца ад сістэмы адаптацыйных пенсій.

Як паведамляе eurointegration.com са спасылкай на партал eurointegration.com, адпаведны законапраект будзе ўнесены на разгляд парламентарыяў у найбліжэйшы час.

На адаптацыйную пенсію маюць права дэпутаты парламента, якія працавалі не менш як 7 гадоў, упершыню выбраныя да 2011 года. Пенсія выплачваецца ў тым выпадку, калі былы дэпутат пасля заканчэння кар'еры ў парламенце не можа знайсці працу.

Адаптацыйныя пенсіі крытыкаваліся праз залішнюю шчодрасць. Летась на іх выплату дзяржава выдаткавала 1,3 мільёна еўраў.

Супраць такіх выдаткаў была накіраваная грамадская ініцыятыва, якая ў студзені сабрала 50 тысячаў подпісаў, неабходных для таго, каб такую ініцыятыву разгледзелі ў парламенце.

Прапануецца замяніць адаптацыйную пенсію дапамогай, якую могуць атрымліваць экс-дэпутаты, што не здолелі знайсці сабе новую працу. Такая дапамога можа выплачвацца ім не больш за тры гады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках