29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Twitter Абамы ўстанавіў сусветны рэкорд

5
Twitter Абамы ўстанавіў сусветны рэкорд
БАРАК АБАМА

Былы прэзідэнт ЗША да гэтага часу не траціць папулярнасці.

20 траўня 2015 года былы амерыканскі прэзідэнт Барак Абама ўстанавіў сусветны рэкорд. Ягоная тагачасная афіцыйная старонка на Twitter набрала мільён падпісчыкаў за самы кароткі прамежак часу, паведмляе gazeta.ua.

Вар'яцкая колькасць карыстальнікаў паспела падпісацца за менш чым 5 гадзінаў пасля стварэння профіля, паведамілі на сайце Кнігі рэкордаў Гінэса.

Да гэтай падзеі старонка Twitter @POTUS апублікавала спецыяльную анімацыйную карту, якая паказвае, у якіх краінах і як хутка профіль прэзідэнта набіраў вядомасць.

Былы прэзідэнт да гэтага часу не страчвае папулярнасці. Ягоная асабістая старонка – @BarackObama – мае цяпер 103 млн падпісчыкаў.

Афіцыйнай старонкай @POTUS цяпер кіруе Дональд Трамп. Цяпер ён мае больш за 23 млн падпісчыкаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках