23 красавiка 2024, aўторак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў новых паслоў і рэктараў ВНУ

8
Лукашэнка прызначыў новых паслоў і рэктараў ВНУ

Дыктатар правёў кадравыя перастаноўкі.

Лукашэнка 22 траўня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БелТА.

Дыктатар прызначыў былога прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзмітрыя Мірончыка - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швэцыя.

Аляксандр Лукашэвіч прызначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Балгарыі і па сумяшчальніцтве ў Грэцыі і Рэспубліцы Кіпр.

Лукашэвіч быў намеснікам начальніка галоўнай консульскай управы МЗС Беларусі.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Эстоніі прызначаны Вячаслаў Качанаў.

Качанаў да гэтага быў начальнікам галоўнай інфармацыйна-аналітычнай управы МЗС Беларусі.

Акрамя таго, Уладзімір Астапенка, пасол Беларусі ў Аргенціне і па сумяшчальніцтву ў Уругваі, прызначаны паслом у Чылі па сумяшчальніцтву. Пасол Беларусі ў Інданезіі і па сумяшчальніцтву ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах Валерый Калеснік таксама будзе працаваць на пасадзе сталага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтву.

Генадзь Пальчык, які працаваў на пасадзе старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, прызначаны на пасаду рэктара Акадэміі кіравання пры Лукашэнку.

Вадзім Богуш прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Дагэтуль ён займаў пасаду першага намесніка міністра адукацыі.

Дыктатар таксама ўзгадніў прызначэнне Аляксандра Драгана рэктарам Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, які быў дэканам машынабудаўнічага факультэта гэтай ВНУ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках