29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шаўчэнка: Менскае «Дынама» - адзін з самых дзіўных клубаў КХЛ

1
Аляксей Шаўчэнка: Менскае «Дынама» - адзін з самых дзіўных клубаў КХЛ
АЛЯКСЕЙ ШАЎЧЭНКА

Расейскі журналіст ацаніў трансферную актыўнасць менскага «Дынама».

«Менскае «Дынама» - адзін з самых дзіўных клубаў КХЛ. Там увесь час мяняецца ідэалогія, прычым, часам проста падчас сезона. Што будзе з камандай цяпер, увогуле не зразумела.

Клуб нечакана вярнуў у склад братоў Касціцыных. Мабыць, для таго, каб яны дапамаглі нацыянальнай камандзе выбрацца з ніжэйшага дывізіёна ў першы ж год. Іншых варыянтаў няма, бо ў абодвух найлепшыя гады не проста ззаду, а пра іх ужо ніхто і не ўспамінае. У Сяргея сем шайбаў у мінулым сезоне за «Тарпеда». Андрэй проста жахліва згуляў за «Куньлунь». На яго рэальна было шкада глядзець, хоць ён і правёў усяго 22 матчы. Яны дакладна нічым не дапамогуць беларускаму клубу ў КХЛ, але, мабыць, каманда канчаткова плюне на турнір дзеля нацыянальнай каманды.

Гэта і са складу відаць. Канец траўня, а калі б матчы пачыналіся заўтра, то каманда б гуляла з трыма абаронцамі і ў васьмю нападнікамі. Але, самае цікавае, што пры гэтым яны ў канцы мінулага сезону адмовіліся ад Дзмітрыя Корабава. Цяпер, мабыць, вернуць і яго», - цытуе Шаўчэнку «Спорт-Экспресс».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках