29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дым, сірэны і гелікаптэры: менчукоў усхвалявала падвышаная актыўнасць у раёне ПВТ

3
Дым, сірэны і гелікаптэры: менчукоў усхвалявала падвышаная актыўнасць у раёне ПВТ

Дах вышыннага будынка дыміўся, а над аб'ектам працяглы час лёталі два гелікаптэры.

Менскае МНС рэгулярна праводзіць вучэнні на знакавых аб'ектах: гараджане памятаюць, як разлікі і верталёты сцягваліся да будынкаў ТРЦ Galleria Minsk, гатэляў і першых сталічных хмарачосаў, піша Onliner.by. Сёння ратавальнікі правялі яшчэ адну «тэставую» аперацыю - выратоўвалі з уяўнай бяды супрацоўнікаў ПВТ. Асабліва эфектнымі і хвалюючымі для выпадковых гледачоў вучэнні сталі таму, што дах вышыннага будынка рэалістычна дыміўся, а над аб'ектам працяглы час лёталі два шрубалёты.

- Гэта былі планавыя вучэнні, якія будаваліся на наступнай мадэлі: на сёмым паверсе (з васьмі) офіснага будынка ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём узнік пажар. Загарэлася мэбля і аздабленне ў канферэнц-зале, далей агонь перакінуўся на іншыя памяшканні і распаўсюдзіўся на плошчы 300 квадратных метраў. Для імітацыі пажару выкарыстоўваўся бяспечны канцэртны дым.

Вучэнні пачаліся а 12 гадзіне дня і доўжыліся прыкладна гадзіну. Для правядзення аперацыі было задзейнічана блізу ста супрацоўнікаў МНС, два гэлікаптэры і 15 пажарных разлікаў. Верталёты прызначаліся для эвакуацыі пацярпелых і іх хутчэйшага транспартавання ў лякарню, а таксама для выратавання чалавека, які апынуўся падчас пажару на даху, - распавёў старшы інспектар аддзела прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Цэнтра прапаганды і сацыяльнай і культурнай дзейнасці Менскай гарадской управы МНС Андрэй Макараў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках