24 красавiка 2024, Серада, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелы разам з Сяргеем Чалым зняпраўджвае версію міліцыі

16
Пацярпелы разам з Сяргеем Чалым зняпраўджвае версію міліцыі
CЕРГЕЙ ЧАЛЫ
АРХІЎНАЕ ФОТА "РАДЫЁ СВАБОДА"

Паводле версіі праваахоўных органаў, збіццё не было спланаванае загадзя.

Маладзён, які пацярпеў пры нападзе на эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага ў адным з двароў у цэнтры Менска, на просьбе «Еўрарадыё» пракаментаваў заяву міліцыі аб тым, што здарылася.

Паводле версіі праваахоўных органаў, збіццё не было спланаванае загадзя - гаворка ідзе пра банальную п'яную калатню. Падазраваныя затрыманыя, і яны запэўніваюць, што на бойку іх справакавалі кепікі з боку пацярпелых.

Але ні сам Сяргей, ні двое ягоных прыяцеляў не казалі журналістам пра нейкія сур'ёзных канфлікты ў той вечар.

"Удалечыні ад нас, пад ліхтаром, стаяла кампанія, але яна там увесь час бавіцца, мы не звярталі адзін на аднаго ўвагі.

Трэці наш знаёмы распавёў у міліцыі, што яны першапачаткова сядзелі ў двары на дзіцячай пляцоўцы, - распавядае прыяцель Сяргея, якому таксама дасталася ў той вечар. - У міліцыі падазраваныя кажуць, што мы абражалі сямейную пару. Так, яны праходзілі міма нас, але мы наогул іх не абмяркоўвалі. Гэта смешна нават гучыць. Прайшлі і прайшлі. Абсурдна абмяркоўваць і лаяцца. І ў кожным выпадку, налятаць і біць дваіх, калі вас чацвёра - гэта несур'ёзна".

Побач з трансфарматарнай будкай, каля якой стаяла кампанія Сяргея Чалага, знаходзіцца дзіцячы сад №216. Адная з камер відэаназірання на яго сцяне трымае ў аб'ектыве двор, дзе адбылася бойка.

У дзіцячым садку журналістам расказалі, што 21 траўня да іх прыязджалі супрацоўнікі міліцыі з Цэнтральнага РАУС. Яны прагледзелі запісы з відэакамер, але распавядаць кіраўніцтву ўстановы нічога не сталі.

Яшчэ адная акалічнасць - выходзячы з двара, "крыўдзіцелі" Сяргея Чалага наогул не маглі прайсці побач з ягонай кампаніяй. Яны адпачывалі бліжэй да аркі, праз якую можна прайсці на вуліцу Леніна, а іншых выхадаў з двара наогул няма:

Аднаго з сяброў Сяргея Чалага, які пацярпеў у бойцы, выклікалі ў міліцыю на апазнанне. Сам Сяргей распавёў, што да яго ў лякарню прыязджалі следчыя і міліцыянты, каб яшчэ раз распытаць пра тое, што здарылася. Таксама ён распавёў журналістам, што ў дзень паступлення ў лякарню прайшоў агляд - ступень ап'янення была "паміж лёгкай і сярэдняй".

Сёння Сяргей на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" папрасіў параіць яму добрага адваката.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках