25 красавiка 2024, Чацвер, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA створыць у космасе cамы халодны пункт у Сусвеце

NASA створыць у космасе cамы халодны пункт у Сусвеце

Пры такой тэмпературы атамы практычныя перастаюць рухацца.

NASA адправіць апарат на Міжнародную касмічную станцыю, які ў рамках праекта Cold Atom Laboratory створыцьпункт, які на адну дзясятую мільярдаў градусаў вышэйшы за самую нізкую тэмпературу ў Сусвеце - 0 Кельвіна - -273,15 градусаў Цэльсія. Пра гэта піша «Хайтэк».

Праект Cold Atom Laboratory дапаможа навукоўцам назіраць за квантавымі ўласцівасцямі ультра-астуджаных атамаў. Пры дапамозе камбінацыі лазераў і магнітаў з'явіцца пункт ніжэйшы за абсалютны мінімум - -273,15 градусаў Цэльсія, усяго на адну дзясятую мільярда градусаў вышэй за 0 Кельвіна.

Пры такой тэмпературы атамы практычныя перастаюць рухацца - невядома, ці магчымы такі стан атамаў у Сусвеце, навукоўцы маглі стварыць такія ўмовы толькі ў лабараторных варунках.

Навукоўцы называюць гэта стан атамаў «Кандэнсат Базэ - Эйнштэйна», у якім рэчывы, аснову якога складаюць базоны, астуджаныя да тэмператур, блізкіх да абсалютнага нуля, практычна перастаюць рухацца. На думку навукоўцаў, за такія кандэнсаты ўважаюцца звышцеклыя вадкасці з нулявой глейкасцю, і гэты экспэрымент дазволіць лепш даведацца пра іх. «Калі б у нас была такая звышцеклая вада, яна б вечна круцілася ў шклянцы», - кажа мэнэджарка праект CAL Аніта Сенгпута.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках