20 красавiка 2024, Субота, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп дапусціў магчымасць пераносу сустрэчы з Кім Чэн Ынам

Трамп дапусціў магчымасць пераносу сустрэчы з Кім Чэн Ынам
ДОНАЛЬД ТРАМП

Існуе высокая імавернасць, што саміт у чэрвені не адбудзецца.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што запланаваная на 12 чэрвеня гістарычная сустрэча з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам можа быць адкладзеная.

Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам Белым доме, паведамляе BBC.

"Калі ён [саміт] не адбудзецца, магчыма, ён адбудзецца пазней", - заявіў Трамп перад перамовамі з паўднёвакарэйскім прэзідэнтам.

Са звестак Reuters, існуе высокая імавернасць, што саміт у чэрвені не адбудзецца.

Паводле папярэдніх дамоўленасцяў, гістарычны саміт павінен адбыцца 12 чэрвеня ў Сінгапуры.

Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс заявіў, што Дональд Трамп гатовы адмовіцца ад сустрэчы з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках