25 красавiка 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальны экс-прэзідэнт ПАРЕ Аграмунт выйшаў з Асамблеі

4
Скандальны экс-прэзідэнт ПАРЕ Аграмунт выйшаў з Асамблеі
ПЭДРА АГРАМУНТ
ФОТА З САЙТА NEWS.LENT.AZ

Былы прэзідэнт ПАРЕ падазраецца ў карупцыі.

Пэдра Аграмунт выйшаў з арганізацыі пасля ўвядзення санкцый супраць яго, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў старшыня ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ Уладзімір Ар’еў.

"Былы прарасейскі прэзідэнт ПАРЕ Пэдра Аграмунт наогул выйшаў з ПАРЕ пасля ўвядзення супраць яго дзесяцігадовых санкцый за істотныя парушэнні Кодэкса паводзін. Мінус адзін", - паведаміў украінскі дэпутат.

Нагадаем, на мінулым тыдні рэгламентны камітэт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў аўторак на сустрэчы ў Парыжы абраў пакаранне для дэпутатаў, якія падазраюцца ў карупцыйных дзеяннях на карысць Азербайджана. Сярод пакараных быў і былы прэзідэнт арганізацыі Пэдра Аграмунт.

Супраць Аграмунта былі ўведзеныя жорсткія абмежаванні. Чатырох дэпутатаў пазбавілі ўсіх прадугледжаных правіламі правоў, акрамя права голасу і права падаваць праекты дакументаў. Санкцыі супраць Аграмунта ўведзеныя на 10 гадоў, тады як супраць астатніх - на два гады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках