16 красавiка 2024, aўторак, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія турысты: У Беларусі мы разявілі раты ад убачанага

101
Расейскія турысты: У Беларусі мы разявілі раты ад убачанага
Фота: Thinkstock

На травеньскія святы ў нашу краіну зноў пацягнуліся госці з Расеі.

«Салідарнасць» сабрала цікавыя водгукі нашых суседзяў за апошні час.

«Тут строгасць, мы расейцы да такога не звыклі»

Жыхарка расейскіх Люберэц падарожнічала па Беларусі 3-4 траўня на аўтамабілі - мабыць, з сям'ёй.

- Мы заехалі ў Беларусь і разявілі раты ад убачанага. Уздоўж усёй трасы М1 наведзены парадак, у лесе няма ніводнага паваленага дрэва, быльнягу. Мурашнікі абгароджаныя, на ўзбочынах, ды і наогул на ўсёй адлегласці, куды вочы маглі глядзець, не было відаць смецця або паперак. Усе палі засеяныя, на некаторых яшчэ накручвалі колы трактара, - напісала расейка пад мянушкай Neskagu на рэсурсе «Отзовик».

- Дазволеная хуткасць на ўсім адцінку трасы М1 у Беларусі 120 км/гадзіну, месцамі 110 км/гадзіну (і гэта пры дазволенай у нас на М1 - 90 км/гадзіну), але ніхто не носіцца, усе спакойна едуць. Толькі зрэдку абганялі жвавыя расейцы, мабыць, спяшаліся пагуляць у казіно.

Станоўчыя ўражанні засталіся ў расейкі ад наведвання Менска.

- Па горадзе вельмі прыемна шпацыраваць пешшу, народу не шмат. Наогул колькасць жыхароў ва ўсёй РБ больш за 9 млн чалавек, тады як у горадзе Масква - больш за 12 млн чалавек. І людзі, мабыць, з дзяцінства прывучаны не смеціць, жыць паводле правіл. Пешаходы чакаюць дазволенага сігналу святлафора, ніхто не перабягае дарогу.

Цікава, што сярод «хібаў» краіны аўтар водгуку паказала: «Строгасць і выкананне законаў, мы расейцы да такога не прывыклі».

«Назвы паселішчаў часам выклікаюць усмешку», - напісала жыхарка Люберец

Па дарозе дадому расейцы заехалі ў Воршу, дзе накуплялі сабе абутку і адзення. Кошты ім здаліся такімі ж, як у Расеі.

Агульнае ўражанне жыхаркі Люберец ад паездкі ў Беларусь такое: «Надзвычайны парадак і чысціня ўсюды! Трохі стомлены і зацюканы народ».

«Беларусь трымае першынство паводле самых няветлівых ва ўсім свеце грамадзян»

Карыстальнік пад мянушкай Азалія апісала на otzyv.ru сваю другую спробу палюбіць нашую краіну, якая была зроблена ў пачатку гэтага года. Агулам, яна была няўдалай.

- У Беларусі з 2012 года нічога не змянілася: усе тыя ж шыльды, што раняць рэдактарскую душу, бо ігнаруюць літару «о» і правіла «жи-ши пішы праз и»; усё тыя ж Цэнтральныя ўнівермагі, шырокія праспекты, савецкая архітэктура; усё гэтак жа шмат беларускага піва, каўбасы, цукерак, шкарпэтак і выдатнай касметыкі; усё гэтак жа кошты не моцна адрозніваюцца ад звыклых маскоўскіх (хіба што транспарт ды рэстарацыі трохі таннейшыя), - паведаміла турыстка, якая пабывала ў Віцебску, Полацку і Магілёве.

- Усё гэтак жа Беларусь трымае для мяне першынство паводле самых няветлівых у свеце грамадзянам. Часта тут узнікае адчуванне, што патрапіў BACK TO USSR. Абслугоўваюць усюды так, нібы ты каму-небудзь што-небудзь завінаваціўся, а ўжо звярнуцца з пытаннем ці па дапамогу нават і думаць не варта.

Адзначым, што стаўленне расейскіх турыстаў да беларускай мовы рознае. Да прыкладу, Таццяна з Арла напісала: «Шыльды на беларускай мове можна зразумець».

«Свіслач мае вельмі прыемны пах, як быццам пах мора»

Некаторыя водгукі расейцаў даволі дзіўныя. З водгуку масквічкі, якая пабывала ў Менску гэтай вясной:

- Самая прыгажосць на набярэжнай ракі Свіслач. Рака мае вельмі прыемны пах, як быццам пах мора. Ні волкасці, ні гною. Уздоўж набярэжнай высаджаны ядловец, дадае цудоўны водар.

А вось нечаканае ўражанне аб беларускай сталіцы Вольгі з Ніжняга Ноўгарада: «Пасля незлічоных маскоўскіх кардонаў і даглядаў прыемнае здзіўленне - вы ўсім давяраеце або ўсё пра ўсіх загадзя ведаеце?»

«Усе такія сонныя і марудлівыя. Мяне, масквічку, гэта крыху раздражняла»

Жыхарка Масквы пад мянушкай Аўрора пабывала ў сталіцы Беларусі ў канцы красавіка.

- Архітэктура будынкаў на ўездзе ў Менск вельмі нагадвае Санкт-Пецярбург, - напісала расейка на «Отзовике». - Было пуста! У Маскве такога не бывае! Толькі пасля 9 гадзін усе пачалі павольна выпаўзаць і бадзяцца па вуліцах. Падазраю, што гэта былі турысты з Масквы :)

Банкі адкрываюцца не раней за 9:30 раніцы! Памяняць грошы і пайсці па крамах да гэтага часу немагчыма. Усе такія сонныя, спакойныя і марудлівыя, мяне-масквічку, звыклую заўсёды бегчы, гэта здзіўляла і трохі раздражняла.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках