28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расея можа замяніць амбасадара ў Беларусі

8
СМІ: Расея можа замяніць амбасадара ў Беларусі
АЛЯКСАНДР СУРЫКАЎ
ФОТА: BYMEDIA

Месца Сурыкава ў Менску можа заняць галоўны ініцыятар гандлёвых войнаў.

Чыноўнік запомніўся беларусам як галоўны ініцыятар гандлёвых войнаў, калі быў кіраўніком «Росельхозпрода».

Інсайдэрскі телеграм-канал «Незыгарь», які спецыялізуецца на чутках з вышэйшых эшалонаў расейскай улады паведамляе імя чыноўніка, які неўзабаве можа стаць амбасадарам Расеі ў Беларусі.

Гэта былы міністр сельскай гаспадаркі, а раней губернатар Краснадарскага краю Аляксандр Ткачоў. У новым урадзе Дзмітрыя Мядзведзева яго змяніў Дзмітрый Патрушаў, піша «Наша Ніва».

Цяпер паслом Расеі ў нашай краіне з'яўляецца 77-гадовы Аляксандр Сурыкаў. Ён жыве на гэтай пасадзе ўжо анамальна доўга для дыпламата - з 2006 года. Відавочна, неўзабаве Сурыкава адправяць у адстаўку.

Хто ж такі Аляксандр Ткачоў? Яму 57 гадоў, родам з Краснадарскага краю. Кар'еру рабіў у сельскай гаспадарцы, заснаваў найбуйнейшы ў рэгіёне аграпрамысловы комплекс.

У 1990-я ўваходзіў у ельцынаўскі палітычны рух «Наш дом - Расея», потым перакінуўся ў КПРФ. Абіраўся ад кампартыі ў Дзяржаўную думу, яго актыўна падтрымлівалі казакі. Цікава, што ў парламенце Ткачоў адначасова ўваходзіў у дзве дэпутацкія групы: «За атлантычны дыялог», якая выступала за супрацоўніцтва з NАТА, і «антыNАТО».

З 2001 года Ткачоў - губернатар Краснадарскага краю. На выбары ішоў пад лозунгам «Гаспадар. Палітык. Патрыёт». Вылучаў лозунг «Кубань - для кубанцаў». А таксама казаў, што на Кубані «няма месца для цыган, туркаў-месхетынцаў, курдаў і іншадумцаў», за што абвінавачваўся ў шавінізме. З 2005 года - чалец пуцінскай «Адзінай Расеі». За ім быў ціск на грамадскія арганізацыі і журналістаў краю.

З 2015 года - міністр сельскай гаспадаркі Расеі. Менавіта Ткачоў прапаноўваў знішчаць санкцыйныя прадукты, якія трапляюць на тэрыторыю краіны.

Сям'і Ткачова належыць адзін з найбуйнейшых у Расеі агракомплексаў, які спецыялізуецца на птушкагадоўлі, свінагадоўлі і вытворчасці малака.

Можа быць, менавіта таму Ткачоў настолькі заўзята выступаў супраць беларускай прадукцыі на расейскім рынку. У красавіку ён параіў беларусам шукаць іншыя рынкі збыту. А яшчэ раней ён пераконваў, што пастаўкі з Беларусі раскідаюць «наш рынак».

Узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай II ступені» (2014). У той самы год трапіў у спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках