29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра чакаецца да +25°С

Заўтра чакаецца да +25°С
Фотa: funzug.com

Прагноз надвор'я на тры дні.

24 траўня надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і няўстойлівыя паветраныя масы. Чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Гідрамет.

Уночы пераважна на ўсходзе краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уночы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да +8.. +14°С, у другой палове дня падвысіцца да +19.. +25°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

25 траўня краіна будзе знаходзіцца на перыферыі антыцыклона з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю, у зоне франтальнай сістэмы, перамяшчацца на паўднёва-заходнюю частку краіны. Уночы месцамі, удзень пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +8.. +15°С, максімальная ўдзень +20.. +26°С.

26 траўня большая частка краіны апынецца пад уплывам паўночнага антыцыклона, які перамяшчаецца на Верхнюю Волгу, толькі ўначы і раніцай на крайнім паўднёвым захадзе яшчэ будзе адчувацца ўплыў малаактыўны атмасфернага фронту. Пераважна без ападкаў, толькі ўночы і раніцай у асобных раёнах на паўднёвым захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +6.. +13°С, максімальная ўдзень +17.. +23°С, у заходніх раёнах уночы +14.. +15°С, удзень +24.. +25°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках