28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком Кобрынскага раёна стаў заўзяты прыхільнік Пуціна

24
Кіраўніком Кобрынскага раёна стаў заўзяты прыхільнік Пуціна
Фота з ok.ru

Раней Міхаіл Грышкевіч узначальваў калгас у Пружанскім раёне.

Лукашэнка 22 траўня ўзгадніў прызначэнне Міхаіла Грышкевіча старшынём Кобрынскага райвыканкама. На гэтай пасадзе ён зменіць Аляксандр Зазулю, які кіраваў раёнам з 2013 года, піша nn.by.

Міхаілу Грышкевічу 42 гады. Да гэтага ён узначальваў калгас «Жураўлінае» ў Пружанскім раёне, адную з найлепшых гаспадарак Берасцейшчыны. Спецыялізуецца прадпрыемства на вырошчванні збожжавых культур, рапсу, свініны, ялавічыны, малацэ.

Цяпер Грышкевіч пайшоў на падвышэнне, ён узначаліў суседні з Пружанамі Кобрынскі раён.

Журналісты паглядзелі, што выстаўляе і пад чым ставіць падабайкі новы старшыня ў сацыяльных сетках. Грышкевіч вельмі актыўны ў «Одноклассниках», дзе мае дзве старонкі. Там шмат нефармальных фота вертыкальшчыка. Сістэма «Одноклассников» такая, што ўвесь ўпадабаны табе кантэнт адразу адлюстроўваецца на тваёй старонцы.

У выніку абедзве старонкі Грышкевіча стракацяць допісамі ў падтрымку Уладзіміра Пуціна, а таксама абразлівымі для ўкраінцаў запісамі. Вось некалькі прыкладаў:

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках