29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка падпісаў указ аб перайменаванні ВДВ

4
Парашэнка падпісаў указ аб перайменаванні ВДВ

Найбліжэйшым часам у марской пяхоты таксама зменіцца форма.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 23 траўня падчас візіту ў Нікалаеў падпісаў Закон аб перайменаванні высокамабільных дэсантных войскаў у дэсантна-штурмавыя войскі.

Пра гэта паведамляе "Громадське".

«Карыстаючыся выпадкам, я падпісваю прыняты Вярхоўнай Радай Украіны закон «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы ў пытаннях абароны «што да дэсантна-штурмавых войскаў», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Парашэнка дадаў, што ў марской пяхоты зменіцца і форма.

«З сённяшняга дня колер берэтаў украінскага марскога пехацінца набывае адценне марской хвалі - як штармавое Чорнае і Азоўскае мора», - сказаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках