28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча - краіна еўраэнтузіястаў

1
Польшча - краіна еўраэнтузіястаў
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

70% палякаў станоўча ацэньвае сяброўства ў Еўрапейскім Звязе.

Паводле звестак апытання «Евробарометра», за год да выбараў у Еўрапарламент грамадская падтрымка ідэі еўраінтэграцыі ў Польшчы большая, чым сярэдняя ў Еўразвязе агулам, паведамляе «Радыё Польшча».

Так, у Польшчы адназначна негатыўна сяброўства ў ЕЗ ацанілі 5% апытаных, у той час як агулам у Супольніцтве незадаволеных было 12%. Таксама больш за палову грамадзян Польшчы мяркуюць, што іх голас мае значэнне ў ЕЗ. Такое меркаванне выказала 57% грамадзян Польшчы. У астатніх краінах ЕЗ гэты паказчык амаль у сярэднім на 10 адсоткаў меншы.

Даследаванне было праведзенае ў красавіку гэтага года. У ім узялі ўдзел амаль 27 тысяч рэспандэнтаў з усіх краін-чальцоў ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках