28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Прэзідэнт Арменіі станцаваў народны танец з эколагамі-пратэстоўцамі

1
Відэафакт: Прэзідэнт Арменіі станцаваў народны танец з эколагамі-пратэстоўцамі
Фота: Factor tv / YouTube

Дэманстранты выступаюць за закрыццё рудніка, які, на іх думку, прычыняе страты экалогіі.

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян станцаваў з пратэстоўцамі народны танец, паведамляе Rbc.com.

Удзень 23 траўня да рэзідэнцыі Саркісяна прыйшлі дэманстранты, якія выступаюць за закрыццё Амулсарскага золатаруднага радовішча. Дэманстранты перадалі прэзідэнту адкрыты ліст. Саркісян паабяцаў вывучыць петыцыю і адказаць. «Калі б Амсулар быў адзінай праблемай, я быў бы рады, але ў нас шмат экалагічных праблем», - сказаў прэзідэнт.

Сваю акцыю пратэстоўцы скончылі выкананнем народнага танца качары, да якога далучыўся кіраўнік дзяржавы.

Як удакладняе Armtimes.com, акцыю «Амулсар без шахты» правёў Армянскі экалагічны фронт. У лісце эколагі, напрыклад, запатрабавалі растлумачыць сувязь Саркісяна з кампаніяй Lydian International Ltd, якая здабывае на рудніку золата. На гэты час яны рэкамендуюць прыпыніць эксплуатацыю шахты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках