29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 20 гадоў ЕСПЧ спагнаў з Расеі €2 мільярды

2
За 20 гадоў ЕСПЧ спагнаў з Расеі €2 мільярды

Усяго з 1998 года ЕСПЧ было зарэгістравана больш за 148 тысяч скаргаў супраць расейскіх уладаў.

За 20 гадоў Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) спагнаў з Расеі амаль два мільярды еўраў. Часцей за ўсё расейскія ўлады парушалі права сваіх грамадзян на справядлівае судовае разбіральніцтва і забарону на катаванні. Такія звесткі апублікаваў у сваім дакладзе фонд «Грамадскі вердыкт», паведамляе «Радио Свобода».

Усяго з 1998 года ЕСПЧ было зарэгістравана больш за 148 тысяч скаргаў супраць расейскіх уладаў. З іх больш за 136 тысяч былі прызнаныя непрымальнымі. Акрамя права на справядлівы суд і забарону на катаванні, у Расеі таксама часта парушаюць права на свабоду і недатыкальнасць, права на жыццё і права ўласнасці.

Даследаванне было праведзенае да юбілею прызнання Расеяй юрысдыкцыі ЕСПЧ. Еўрапейская канвенцыя правоў чалавека дзейнічае ў Расеі з 5 траўня 1998 года.

У 2015 годзе Канстытуцыйны суд Расеі пастанавіў, што ўлады могуць не выконваць пастановы ЕСПЧ, калі яны «парушаюць асноватворныя нормы канстытуцыйных прынцыпаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках