29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер Ізраіля: Агонь па палестынцах прадухіліў большую колькасць ахвяр

Віцэ-прэм'ер Ізраіля: Агонь па палестынцах прадухіліў большую колькасць ахвяр
Міхаэль Орэн
ФОТА: ANNE MANDELBAUM

Калі б палестынскія дэманстранты праткнуліся праз мяжу, то палеглых было б значна больш.

Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ізраіля. Міхаэль Орэн адказаў на пытанні ў праграме DW Conflict Zone.

Вядучы Тым Сэбасціян пагаварыў з палітыкам пра нядаўнія сутыкненнях ізраільскіх жаўнераў з палестынцамі, ядзернае пагадненне з Іранам і крытыку ААН.

Каментуючы сутыкненні ў сэктары Газе, Міхаэль Орэн заявіў, што калі б палестынцы-дэманстранты праткнуліся скрозь мяжу, то было б значна больш загінулых, у тым ліку і палестынцаў. У той жа час, палітык падкрэсліў, што ізраільскія вайскоўцы маюць зрабіць справаздачу за кожны стрэл. «Мы вядзем улік кожнага здзейсненага стрэлу і мерымся правесці расследаванне», - заявіў намеснік кіраўніка ізраільскага ўрада.

Што да ядзернай угоды з Іранам, аб выхадзе ЗША з якой надоечы абвясціў Дональд Трамп, то Міхаэль Орэн мяркуе, што небяспека менавіта ў выкананні Тэгеранам усіх умоў пагаднення. «Калі ты - іранец, якому плацяць дзясяткі мільярдаў даляраў за гэтую ўгоду, якія ты выкарыстоўваеш, каб распаўсюджваць тэрарызм на Блізкім Усходзе, то чаму б табе не пільнавацца пагаднення?» - адзначыў ізраільскі палітык.

Орэн таксама адказаў на крытыку Вярхоўнага камісара правоў чалавека ААН Зэйда Раада аль-Гусэйна, які абвінаваціў Ізраіль у тым, што яго ўлады трымаюць палестынцаў «замкнёнымі ў атрутнай глухмені з нараджэння да смерці». Віцэ-прэм'ер Ізраіля адхіліў гэтыя абвінавачванні. «Ён не проста не мае рацыі, ён у корані не мае рацыі», - падкрэсліў Міхаэль Орэн.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках