20 красавiка 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі засакрэцілі справу ўкраінскага журналіста Шаройкі

4
У Беларусі засакрэцілі справу ўкраінскага журналіста Шаройкі
Павел Шаройка
ФОТА: УНІАН

Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку «больш чым на 8 гадоў пазбаўлення волі».

Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма перад пачаткам форуму «Мінскі дыялог».

Са слоў Кізімы, цяпер Шаройка знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Днямі яго наведваў украінскі консул, на варункі ўтрымання асуджаны не скардзіцца.

Прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі адзначае ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» перш за ўсё закрытасць гэтай справы для грамадзянскай супольнасці:

- Усё абсалютна засакрэчана. З'яўляюцца абрыўкі інфармацыі, што нехта перадаў Шаройку нейкія дакументы. На жаль, ніхто з беларускіх журналістаў не можа сказаць, што ўласна кажучы было з Шаройкам: зрабіў ён нешта злачыннае, не зрабіў. Таму з самага пачатку мы заклікалі правесці адкрыты працэс, каб стала зразумела, была нейкая віна або не. Мы вельмі ўстурбаваныя тым, што гэтага працэсу не адбылося. Невядома дакладна, якія абвінавачанні там прагучалі.

Карэспандэнт Грамадскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны Павел Шаройка быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі 25 кастрычніка мінулага года ў Менску. Ён быў абвінавачаны ў стварэнні ў Беларусі «шпіёнскай сеткі» з ліку грамадзян краіны, «якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданні ў зборы звестак выведнага характару ў вайскова-палітычнай сфэры». У дачыненні да Шаройкі была заведзеная крымінальная справа паводле 358-га артыкулу Крымінальнага кодэксу - за шпіянаж.

Суд над Шаройкам прайшоў у Вярхоўным судзе Беларусі ў лютым, але прысуд не апублікаваны дагэтуль. Украінскія экспэрты мяркуюць, што Павел Шаройка быў затрыманы ў Беларусі ў адказ на затрыманне ў Чарнігаве беларускага грамадзяніна Юрыя Палітыкі. Ён падазраецца ў зборы сакрэтнай інфармацыі ва Украіне на карысць замежнай дзяржавы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках