25 красавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перацялі дарогу - качаняты з мамай пераходзілі дарогу

1
У Менску перацялі дарогу - качаняты з мамай пераходзілі дарогу

Сям'я ішла да вадаёма, перайсці праезную частку дапамаглі мамы з вазкамі.

У сераду на праспекце Пераможцаў у Менску на пару хвілін пераймалі рух. Але не супрацоўнікі ДАІ. Дый аварыі таксама ніякай не было, і VIP-асобы побач не праязджалі. Мама-качка вяла сваіх птушанят праз дарогу, піша kp.by.

- Качкі сёння шмат дарог перайшлі, так шкада іх стала, мама вяла качанят да вадаёма мэтанакіравана, а там столькі дарог! Мы з сяброўкай з двума вызкамі і дзецьмі спрабавалі давесці яе да пешаходнага пераходу, прайшлі паўдарогі, і яна на гэтую дарогу так ірвалася, давялося прасіць дапамогі ў мужчын, каб дапамаглi спыніць самаходы. З імі ўсё добра, дайшлі мы да вадаёма, мама-качка скокнула ў ваду і гэтыя мілыя дзевяць качанят за ёй і паплылі, - напісала ў Instagram olga_style24.

Незвычайнае здарэнне знялі на відэа і выклалі ў сацыяльную сетку. На роліку відаць, як у чаканні перад качынай сям'ёй стаіць таксама аўто з дыпламатычнымі нумарамі, побач - самаход грамадзяніна ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках