29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп сабраўся ўвесці мыту 25% на імпартныя аўтамабілі

7
Трамп сабраўся ўвесці мыту 25% на імпартныя аўтамабілі
ФОТА: EPA

У ЗША мяркуюць, што імпарт аўтамабіляў разбурае ўнутраную аўтамабільную прамысловасць.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядае магчымасць увядзення мыты 25% на імпарт легкавікоў, цяжкавікоў і запасных частак для абароны амэрыканскай аўтамабільнай прамысловасці. Пра гэта паведамляе Reuters у чацвер, 24 траўня.

Адзначаецца, што гэтае пытанне ўжо аддадзенае на прапрацоўку міністру прамысловасці і гандлю Уілбуру Росу. Ён пасля сустрэчы з Трампам зрабіў заяву аб тым, што паводле пэўных звестак "на працягу дзесяцігоддзяў імпарт з-за мяжы руйнаваў нашу ўнутраную аўтамабільную прамысловасць".

Цяпер міністэрству трэба будзе адказаць на пытанне, ці можа заняпад гэтай галіны пагражаць нацыянальнай бяспецы ЗША. Уілбур Рос паабяцаў, што расследаванне будзе "дбайным, справядлівым і празрыстым".

Таксама паведамляецца, што новыя мыты могуць стаць асабліва балючымі для азіяцкіх аўтавытворцаў, у тым ліку Toyota, Nissan, Honda і Hyundai, якія ўважаюць ЗША за асноўны рынак.

"Гэтае абвяшчэнне выклікала шырокі распродаж і акцыі аўтамабільных вытворцаў па ўсіх ЗША", - піша агенцтва.

Нагадаем, на пачатку сакавіка Дональд Трамп увёў 25% мыты на ўвоз сталі і 10% - на ўвоз алюмінію. У Еўразвязе з шкадаваннем сустрэлі гэтую пастанову і паабяцалі даць "цвёрды" адказ. Пазней Вашынгтон адклаў увядзенне мыт, яно мае ўвайсці ў дзеянне з 1 чэрвеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках